Вы тут

На даху дзіцячага садка ў Браславе з'явяцца сонечныя калектары


Яны дазволяць практычна цалкам закрыць патрэбы дашкольнай установы адукацыі ў гарачай вадзе, па меншай меры, у цёпую пару года.


Спецыялісты адзначаюць: у добрае сонечнае надвор'е ў Беларусі за суткі можна атрымаць 10 кілават-гадзін энергіі з аднаго квадратнага метра. Гэта значыць, што з красавіка да кастрычніка да 80 працэнтаў неабходнай дзіцячаму садку вады будзе падагрэта менавіта сонцам.

Калектары з'явяцца ў яслях-садзе № 1 менавіта таму, што дашкольная ўстанова загружана круглы год: у адрозненне ад школ, сады не робяць перапынкаў, а менавіта ў летнія месяцы можна атрымаць максімальную аддачу ад абсталявання — выкарыстаць сонца на ўсе 100 працэнтаў.

— Устанаўленне сонечных калектараў для нагрэву вады падыходзіць і для ўстаноў іншага тыпу — тых, што загружаны наведвальнікамі сезонна, пераважна летам, — адзначае каардынатар праекта ад Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый БУРОНКІН. — Для курортнага Браслава гэта, напрыклад, базы адпачынку, санаторыі, лагеры, аграсядзібы. Яны якраз могуць узяць на ўзбраенне рашэнне з сонечнымі калектарамі. Для Браслаўскага раёна, які пазіцыянуе сябе як турыстычны і першы кліматычна нейтральны рэгіён, — гэта ідэальнае рашэнне. А для насельніцтва — добры ўзор выкарыстання ўзнаўляльнай энергіі на мясцовым узроўні.

Такія станоўчыя змяненні сталі магчымыя дзякуючы рэалізацыі ў рэгіёне праекта «Браслаўскі раён — першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Браслаўскім райвыканкам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Сонечны «падагравальнік»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».