Вы тут

Якія актуальныя праблемы мясцовасці патрабуюць вырашэння?


Наш карэспандэнт пагутарыў са старшынямі раённых Саветаў дэпутатаў Віцебшчыны, якіх упершыню абралі на гэтыя пасады. Што, на іх погляд, неабходна ў першую чаргу зрабіць на канкрэтнай тэрыторыі для сацыяльна-эканамічнага развіцця? Якія актуальныя праблемы мясцовасці патрабуюць вырашэння?


Старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля МАРКОВІЧ расказала, што ў Год малой радзімы шмат увагі будзе ўдзяляцца навядзенню парадку на зямлі. Адпаведныя планы распрацаваны ўсімі сельвыканкамамі. У населеных пунктах плануюць стварыць, добраўпарадкаваць месцы для сямейнага адпачынку, прывесці ў парадак лаўкі, альтанкі, драўляныя «грыбкі»...

— У раёне рэалізуецца праект "Мая вёска — мой клопат". Актывізуем у ліку іншага знішчэнне баршчэўніку, якога ў нас, на жаль, нямала, — дадала старшыня райсавета.

У райцэнтры дзякуючы падтрымцы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Андрэйчанкі (у парламенце ён прадстаўляе інтарэсы выбаршчыкаў раёна) будуецца дзіцячая школа мастацтваў, робяць рамонт у бальніцы і капітальны рамонт у дзіцячым садку № 3. А дэпутат абласнога савета Сяргей Даніловіч актыўна спрыяе, каб быў праведзены рамонт стадыёна ў райцэнтры.


Старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Анатоль СІЛЬЧАНКА не толькі расказаў пра тое, што плануецца зрабіць у Год малой Радзімы, а і нагадаў, што ўся краіна глядзіць на Аршаншчыну.

— Шмат задач у сувязі з тым, што кіраўнік дзяржавы даручыў зрабіць наш раён узорным. Тут павінны быць створаны найлепшыя ўмовы для жыцця і працы. Дарэчы, каб Аршаншчына стала больш прыцягальнай для прадпрымальных людзей, у ліку іншага створаны бізнес-інкубатар, — расказаў суразмоўнік.


Старшыня Віцебскага раённага Савета дэпутатаў Віктар ДАРОЖКІН упэўнены: для таго каб эфектыўней рэалізоўваць інвестыцыйныя праекты, трэба стварыць больш спрыяльныя ўмовы. Напрыклад, калі б зямельныя ўчасткі рэалізоўваліся не на аўкцыёнах, а па заяўным прынцыпе — пад бізнес-справу, дзелавыя людзі зацікавіліся б такой магчымасцю...

— Таксама хочацца, каб у раёне павялічылася колькасць аб'ектаў турыстычнага бізнесу, аграрных сядзіб. У нас шмат добрых месцаў для прыёму турыстаў, як і цікавых аб'ектаў гісторыі і культуры, — удакладніў ён.


Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар УРБАН лічыць, што ў Год малой радзімы трэба прывучаць землякоў, каб самі наводзілі парадак, бралі ўдзел у добраўпарадкаванні. І ў першую чаргу — на сваіх участках. Плануецца больш актыўна рэалізоўваць зямельныя ўчасткі на аўкцыёнах...


Старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр КУРТО расказаў, што трэба яшчэ шмат зрабіць для выкарыстання аб'ектаў нерухомасці. Нагадаў, што ў раёне нядаўна адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў па гэтым пытанні. Пастаўскі вопыт быў адзначаны як станоўчы. У самым заходнім рэгіёне вобласці, на мяжы з ЕС засталося шмат нерухомасці, якая ў часы СССР была пабудаваная для патрэб ваенных.

— У дадатак трэба ўключаць у гаспадарчы абарот будынкі і збудаванні прадпрыемстваў, якія закрыліся, устаноў адукацыі, культуры, — дадаў суразмоўнік.

Дарэчы, усё больш прыкладаў, калі яны эфектыўна выкарыстоўваюцца новымі гаспадарамі: пад вытворчасць, гатэлі, іншыя аб'екты для турыстаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Што ў прыярытэце?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.