Вы тут

Што адбываецца ля пашкоджанага моста ў Жыткавіцкім раёне


Прайшло пяць месяцаў з таго моманту, калі быў парушаны рух на аўтатрасе цераз Прыпяць. Важная дарога, якая злучала Тураўскае Палессе, а таксама іншыя палескія раёны — Столінскі і Лельчыцкі — з цэнтральнай вобласцю, часова была закрыта. Спачатку трэшчына ў мосце, а затым і прагіб у цэнтры жалезабетоннай канструкцыі стварылі аварыйную сітуацыю. Неадкладна пачалася наводка пантоннага моста і пракладка дамбіраванай дарогі па балотах і прыпяцкіх поймах. У дадатак стаў хадзіць паром для велікагрузных аўто.


Цяпер аўтамабільны рух працуе без збояў, хіба, калі праходзяць баржы з каменем і рачныя экскаватары, пантонны мост часова разводзяць.

А каля аварыйнага аб'екта перасыпаюць цячэнне і рэчышча ракі адводзяць на яго ранейшае — як было гэта трыццаць гадоў таму — месца каля вёскі Чэрнічы. Ідзе дэмантаж пралётаў паміж асноўнымі апорамі моста. Летам пачнецца самы складаны і адказны момант — яго рэканструкцыя.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Мінск — Жыткавічы — Тураў

Загаловак у газеце: Дарога жыцця

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Так званая «зялёная» энергетыка ў апошнія гады развіваецца ў нашай краіне хуткімі тэмпамі.

Палітыка

Уладзімір Макей: Прыярытэту «эканамічнай дыпламатыі» патрабуе час

Уладзімір Макей: Прыярытэту «эканамічнай дыпламатыі» патрабуе час

Гэтымi днямi дыпламатычная служба Беларусi адзначае векавы юбiлей. 

Культура

Стары замак у Гродне пачалі ўпрыгожваць скульптурна-мастацкімі элементамі

Стары замак у Гродне пачалі ўпрыгожваць скульптурна-мастацкімі элементамі

У хуткім часе на ўязной арцы з'явіцца барэльеф анёла з крыламі.

Грамадства

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

Вучыць пакаленне Z — задача няпростая.