Вы тут

Сталічны Саюз моладзі правядзе працоўную акцыю на стадыёне "Дынама"


17 мая ў 9.30 Мінская гарадская арганізацыя БРСМ правядзе на стадыёне “Дынама” ў сталіцы маладзёжную працоўную акцыю “Праца Крута!”


Рэканструкцыя спартыўнай арэны блізкая да фінішу. Абноўлены стадыён стане пляцоўкай, на якой пройдуць многія знакавыя падзеі II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску.

Больш за 100 прадстаўнікоў Саюзнай моладзі сталіцы — байцы студэнцкіх атрадаў і актыў БРСМ — акажуць дапамогу гораду ў добраўпарадкаванні гэтага знакавага аб'екта. Яны працягнуць чысціць тэрыторыю стадыёна ад будаўнічага смецця, а таксама дапамогуць будаўнікам з іншымі дапаможнымі работамі.

Нагадаем, у Год моладзі рэканструкцыя сталічнага стадыёна “Дынама” была абвешчаная Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам “Мінскай гарадской маладзёжнай будоўляй” на перыяд 2015-2016 гадоў. Тут працаваў інтэрнацыянальны студэнцкі будаўнічы атрад з Беларусі, Расіі, Украіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.