Вы тут

Сёння пачынае работу фотапраект «Я сэрцам бачу»


Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачынаюць сваю работу фотапраект «Я сэрцам бачу» і інфармацыйна-дакументальная выстаўка «Тутэйшыя». Новыя экспазіцыі працягваюць выставачны праект Нацыянальнай бібліятэкі «Малая радзіма — аповесць часоў», прымеркаваны да Года малой радзімы.


У галерэі «Атрыум», што на 3-м паверсе бібліятэкі, сваім асаблівым бачаннем нашай краіны падзеляцца фатографы, аб'яднаныя праектам тэлеканала «Беларусь 24» «Я сэрцам бачу». Да ўвагі — самыя яркія фотаздымкі, прысвечаныя нашай краіне: прыгожыя пейзажы, дзікія жывёлы, культурныя славутасці і важныя падзеі.

Здзейсніць шпацыр па гарадах Беларусі запрашае панарамны фатограф, стваральнік віртуальных тураў Станіслаў Багдзевіч, паназіраць за дзікай прыродай і атрымаць асалоду ад выдатных пейзажаў родных мясцін прапануюць фотамастакі Ігар Бышнёў, Сяргей Плыткевіч, Максім Мекшын і Сяргей Тарасаў. Рэпартажны фатограф Ілья Гелей падзяліўся фотаздымкамі беларусаў розных прафесій і ўзростаў, з розным адчуваннем жыцця і поглядамі. Фатаграфіі Мікіты Церахава паказваюць архітэктуру з незвычайнага ракурсу, адлюстроўваюць хараство гарадскога асяроддзя. А «мабільны» Аляксандр Меклер сваімі работамі даказвае, што для добрага фота не патрэбна дарагая тэхніка — хопіць звычайнага тэлефона, бо фатаграфія — гэта не тэхніка, на якую мы яе робім, фатаграфія — гэта мы самі.

У кальцавым калідоры 3-га паверха адкрыецца інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі — «Тутэйшыя». Больш за 300 тэматычных выданняў расказваюць пра славутыя імёны асветнікаў, дыпламатаў, палкаводцаў, касманаўтаў, вынаходнікаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія нарадзіліся ў Беларусі, а таксама вылучыліся сваімі талентам і здольнасцямі за яе межамі. Выстаўка мае шэсць раздзелаў, кожны з якіх прадстаўляе пэўны абласны горад і вобласць у цэлым, і будзе доўжыцца да 31 снежня.

Пазнаёміцца з фотавыстаўкай «Я сэрцам бачу» можна да 1 ліпеня 2018 года.

Загаловак у газеце: Бачыць сэрцам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».