Вы тут

На чыгуначнай станцыі Сцяпянка ў сталіцы быў траўмаваны чалавек


Мінчанін атрымаў апёкі ад полымя электрычнай дугі.


Па інфармацыі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, малады чалавек 1996 года нараджэння адпачываў з сябрамі на лецішчы, размешчаным паблізу станцыі. Баўленне часу не абышлося без ужывання алкаголю. Бліжэй да вечара пацярпелы выйшаў на вуліцу і заўважыў грузавы цягнік, які стаяў. Ён беспрычынна залез на адзін з вагонаў і падняў угору руку. Ад полымя электрычнай дугі хлопец атрымаў апёкі і быў скінуты з вагона на зямлю. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла маладога чалавека ў бальніцу з камбінаванай траўмай (электратраўма чацвёртай ступені цяжкасці, паражэнне высакавольтнай электрычнасцю, электратэрмічныя апёкі галавы, шыі, тулава, рук і ног). Пацярпелы знаходзіцца ў апёкавым аддзяленні бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: На вагоне падняў руку ўгору...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».