Вы тут

У Брэсце ўзнагародзілі лаўрэатаў звання «Чалавек года Брэстчыны»


У Брэсце ўзнагародзілі лаўрэатаў звання «Чалавек года Брэстчыны», а таксама пераможцаў спаборніцтва за найлепшыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Фотаздымкі лаўрэатаў, назвы прадпрыемстваў-пераможцаў занесены на Дошку гонару вобласці.


Дыпломы пераможцы атрымалі ад старшыні аблвыканкама Анатоля ЛІСА.

У ліку лаўрэатаў за дасягненні 2017 года — Павел Пінігін, дырэктар 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода і Юрый Плаксін, галоўны інжынер прыватнага вытворчага прадпрыемства «Вікторыя». Сярод працаўнікоў аграпрамысловага комплексу ўзнагародай адзначаны галоўны аграном ААТ «Агра-Моталь» Валерый Стасевіч. Медыкам года прызнаны загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі для дзяцей Брэсцкага абласнога радзільнага дома Сяргей Філатаў, педагогам года — дырэктар установы адукацыі «Дапаможная школа г. Брэста» Людміла Дзенісевіч. У галіне культуры адзнаку атрымаў мастацкі кіраўнік гарадскога духавога аркестра Валерый Коваль. Званне «Чалавек года» прысуджана па 16 намінацыях.

Пераможцамі спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці прызнаны горад Баранавічы, Камянецкі раён, Пінкавіцкі сельскі Савет Пінскага раёна.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Найлепшыя ва ўсім

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».