Вы тут

Пад аховай нябеснай заступніцы


Напярэдадні 100-гадовага юбілею магілёўскай міліцыі ўпраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама атрымала харугву з абліччам Бялыніцкай іконы Божай Маці.


Гэта сімвалічная падзея адбылася падчас урачыстага мітынгу супрацоўнікаў міліцыі на месцы подзвігу капітана Канстанціна Уладзімірава і яго байцоў з батальёна міліцыі, якія ў пачатку вайны да апошняга ўздыху абаранялі гэты рубеж каля вёскі Гаі. Са словамі малітвы і духоўнага наказу кіраўнік ваеннага аддзела Магілёўскай епархіі протаіерэй Сергій перадаў святыню начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама палкоўніку міліцыі Ігару Шчарбачэню. Ігар Шчарбачэня адзначыў, што атрыманне гэтага дару — знакавая падзея для міліцыі, якая будзе садзейнічаць духоўнаму яднанню супрацоўнікаў у справе абароны вечных каштоўнасцяў грамадства — міру, дабра і справядлівасці.

На мітынгу былі адзначаны ўзнагародамі найлепшыя па службе. Нагрудны памятны знак «100 год магілёўскай міліцыі» атрымаў і ветэран Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Ількевіч. Міліцыянеры таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да помніка байцам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».