Вы тут

Рэгіянальныя кастынгі на дзіцячае «Еўрабачанне» пакуль не аб'яўлялі


Апошнім часам у сацыяльных сетках, на некаторых сайтах і афішах сустракаюцца абвесткі аб пачатку рэгіянальных кастынгаў ды адбораў на міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне».


Бацькі і педагогі, больш-менш знаёмыя з «кухняй» творчага форуму, у гэтым сумняваюцца. І, як высветлілася, правільна робяць! У Белтэлерадыёкампаніі, якая з'яўляецца адзіным арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага і дарослага конкурсаў у нашай краіне, «Звяздзе» пацвердзілі, што старт адбору яшчэ не дадзены.

У медыяхолдынгу адзначаюць, што ў курсе гэтай сітуацыі, і падкрэсліваюць: любая інфармацыя пра папярэднія кастынгі і праслухоўванні, паводле якіх як быццам будзе выбраны прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні», не адпавядае рэчаіснасці. «Лічым, што такія публікацыі для прыцягнення ўвагі да дзейнасці асобных прадзюсарскіх цэнтраў недапушчальныя, і папярэджваем, што за распаўсюджванне несапраўднай інфармацыі Белтэлерадыёкампанія пакідае за сабой права звярнуцца ў суд», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Сапраўдны ж рэспубліканскі адбор пачнецца неўзабаве — і аб пачатку прыёму заявак будзе абвешчана максімальна шырока, у тым ліку ў тэлеэфіры і на сайце холдынга. Пераможца нацыянальнага адбору традыцыйна будзе абраны па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. А сам міжнародны песенны дзіцячы конкурс, нагадаем, пройдзе ў Мінску 25 лістапада пад дэвізам «Lіght up!» — «Запальвай!».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Фальстарт дзіцячага «Еўрабачання»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.