Вы тут

Часопіс, створаны быць маладым


Часопіс, створаны быць маладым

Круглы стол "Учора, сёння і заўтра", прысвечаны 65-годдзю часопіса “Маладосці”, прайшоў 4 мая ў НВЦ "БелЭкспа".

Юбіляра і яго творчую каманду прыйшлі павіншаваць начальнік упраўлення Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Хмель, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах і дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома "Звязда" Павел Сухарукаў. Яны выказалі шмат шчырых слоў у адрас заўсёды маладога часопіса, ці, як слушна заўважыла галоўны рэктар “Маладосці” Святлана Воцінава, “часопіса, створанага быць маладым”.

Таксама з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся рэдактар аддзела прозы ў "Маладосці" 1980-х Васіль Гігевіч, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак, прадстаўнік партнёраў па рубрыцы Cathedra і конкурсу "БрамаМар", дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ Уладзімір Капцаў, галоўны рэдактар часопіса "Вожык" Аляксандр Каршакевіч і калумніст “Маладосці” Канстанцін Касяк.

З нагоды юбілею  калектыў часопіса і яго  галоўны рэдактар былі ўзнагароджаны Ганаровай  граматай Міністэрства інфармацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».