Вы тут

Белпошта — 32-я ў параўнальным інтэграваным індэксе паштовага развіцця


Белпошта аказалася на 32-м месцы сярод 173 паштовых аператараў у параўнальным інтэграваным індэксе паштовага развіцця (Іntegrated Іndex for Postal Development).


З постсавецкіх краін абысці нас змаглі толькі Эстонія (13-ы радок рэйтынга), Літва (22-і) і Малдова (27-ы). Украіна аказалася на 33-й пазіцыі, Расія — на 37-й. Найлепшай стала служба Швейцарыі. На другім месцы Нідэрланды, на трэцім — Японія. На думку экспертаў, гэтыя краіны змаглі наладзіць сетку, якая выклікае давер, стабільна выконвае свае абавязкі і пастаянна ўкараняе найноўшыя тэхналогіі.

Рэйтынг выпушчаны Сусветным паштовым саюзам у рамках Справаздачы аб паштовым развіцці — 2018. Спіс складзены на падставе наступных параметраў развіцця: надзейнасць, ахоп, рэлевантнасць і ўстойлівасць.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Надзейны аператар

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.