Вы тут

Аплаціць «камуналку» па дарозе ў краму


У гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці стартаваў сумесны пілотны праект Белпошты і гандлёвай сеткі «Дабраном». Новы фармат аддзялення сувязі дазволіць павысіць якасць абслугоўвання сельскіх жыхароў, атрымаць поўны спектр паштовых паслуг і набыць розныя тавары паўсядзённага попыту.


Аддзяленне сувязі Падсвілле разлічана на 12 населеных пунктаў з колькасцю жыхароў 2,8 тысячы чалавек. Каб сэканоміць час наведвальнікаў, у кліенцкай зале арганізавана зона самаабслугоўвання — устаноўлены плацежна-даведачны тэрмінал, з дапамогай якога можна самастойна аформіць падпіску на друкаваныя СМІ, аплаціць «камуналку», паслугі мабільных аператараў.

Паштовае аддзяленне Падсвілле знаходзіцца ў гарадскім пасёлку на вуліцы Кастрычніцкай, 59а. Працуе з аўторка да суботы з 8.00 да 17.00.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?