Вы тут

Сёння ўвечары будзе названа імя «Міс Беларусь — 2018»


Вялізнае фінальнае шоу пройдзе ў сталічным Палацы спорту. Яго тэлеверсію канал АНТ пакажа а 21 гадзіне.


Нагадаем, больш як 700 дзяўчат прайшлі сёлета абласныя кастынгі, усяго 30 сталі фіналісткамі, і толькі адна — тая, у якой арганічна спалучаюцца прыгажосць, інтэлект і найлепшыя рысы беларускага характару, — стане пераможцай.

У сённяшнім шоу адбудуцца чатыры дэфіле: візітная картка пазнаёміць гледачоў з усімі дзяўчатамі, выхад у нацыянальных касцюмах будзе дапоўнены элементамі вядомых беларускіх танцаў; традыцыйнае дэфіле ў купальніках стане як ніколі спартыўным, бо рэжысёры-пастаноўшчыкі звязалі яго з ІІ Еўрапейскімі гульнямі, і, нарэшце, выхад у вячэрніх уборах прадставіць 10 прэтэндэнтак на перамогу. Акрамя прысуджэння тытулаў «Міс Беларусь», «Першая віцэ-міс» і «Другая віцэ-міс», будуць названыя пераможцы ў спецыяльных намінацыях — «Міс фота», «Міс сяброўства», якую выбіраюць самі канкурсанткі, «Міс глядацкіх сімпатый» і іншыя.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Прыгажосць захопіць эфір

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».