Вы тут

Нельга абапірацца толькі на грамадства ў пытанні смяротнага пакарання


Аб гэтым заявіла Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Вя­лі­ка­бры­та­ніі ў Бе­ла­ру­сі Фі­ё­на Гіб сён­ня на ме­ды­яс­ня­дан­ку з прад­стаў­ні­ка­мі бе­ла­рус­кіх срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.


У пы­тан­ні адмены смяротнага пакарання нель­га перш за ўсё аба­пі­рац­ца на гра­мад­скую дум­ку, бо яна, як пра­ві­ла, пад­трым­лі­вае пункт гле­джан­ня ўра­да. "У Вя­лі­ка­бры­та­ніі смя­рот­нае па­ка­ран­не бы­ло ад­ме­не­на яшчэ ў 1960-я га­ды, ад­нак па вы­ні­ках апы­тан­ня гра­мад­скасць на­рэш­це па­га­дзі­ла­ся з тым, што не­аб­ход­на бы­ло яго ад­мя­ніць, уся­го дзе­сяць га­доў та­му, — пад­крэс­лі­ла Фі­ё­на Гіб. — У прын­цы­пе, ця­пер на­зі­ра­ец­ца ска­ра­чэн­не коль­кас­ці лю­дзей, якія пад­трым­лі­ва­юць смя­рот­нае па­ка­ран­не і па­ра­лель­на ад­бы­ва­ец­ца па­ве­лі­чэн­не тых, хто вы­сту­пае су­праць. Гэ­та ўжо з'яў­ля­ец­ца ня­дрэн­ным вы­ні­кам. У лю­бым вы­пад­ку, паў­та­ру­ся, гра­мад­ская дум­ка не па­він­на быць ас­но­ва­твор­ным фак­та­рам тут".

Спа­да­ры­ня па­сол лі­чыць, што па­мян­шэн­не коль­кас­ці ар­ты­ку­лаў, якія пра­ду­гледж­ва­юць смя­рот­нае па­ка­ран­не, на­ўрад ці неш­та зме­ніць "Ка­лі я пра­віль­на па­мя­таю, ця­пер та­кіх ар­ты­ку­лаў дзесь­ці 13, але на прак­ты­цы па­ка­ран­не смер­цю пры­мя­ня­ец­ца толь­кі па ар­ты­ку­ле за множ­нае за­бой­ства, — ад­зна­чы­ла яна. — У тэ­о­рыі зні­жэн­не коль­кас­ці ар­ты­ку­лаў, па якіх пра­ду­гле­джа­на ў якас­ці мак­сі­маль­най ме­ры смя­рот­нае па­ка­ран­не, — гэ­та, вя­до­ма, крок доб­ры, але на прак­ты­цы ён на­ўрад ці неш­та зме­ніць, бо рэ­аль­на па­ка­ран­не смер­цю пры­мя­ня­ец­ца толь­кі па ад­ным ар­ты­ку­ле".

Фі­ё­на Гіб на­га­да­ла, што Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца адзі­най кра­і­най у Еў­ро­пе, у якой на прак­ты­цы вы­кон­ва­ец­ца та­кая ме­ра па­ка­ран­ня. "Ад­ме­на смя­рот­на­га па­ка­ран­ня, да­рэ­чы, з'яў­ля­ец­ца вель­мі важ­най част­кай па­рад­ку аб­мер­ка­ван­ня пра­воў ча­ла­ве­ка, — да­да­ла Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол. — І мы ўся­ляк са­дзей­ні­ча­ем та­му, каб урад пры­няў ма­ра­то­рый на смя­рот­нае па­ка­ран­не як пер­шы крок да яго ад­ме­ны".

Поў­нае ін­тэр­в'ю срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі з Фі­ё­най Гіб чы­тай­це ў заўт­раш­няй га­зе­це.

Ула­дзі­слаў ЛУ­КА­ШЭ­ВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.