Вы тут

Аб'ёмы спажывецкага крэдытавання ўсталявалі чарговы рэкорд


Сума выдадзеных банкамі крэдытаў з пачатаку года (на 1 красавіка) склала 3 268,2 мільёна рублёў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрыя Мурына, зробленым на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка.


Агульная сума крэдытаў, якія банкі выдалі фізічным асобам, цяпер складае 9 516,0 мільёна рублёў. Гаворка ідзе аб спажывецкіх крэдытах, крэдытах на аўто і нерухомасць, картах растэрміноўкі і іншых. За сакавік даўгі беларусаў павялічыліся на 188,2 мільёна рублёў. Прыкладна палову крэдытных грошай у сакавіку банкі выдалі на фінансаванне нерухомасці, а другую палову – на спажывецкія патрэбы. Дарэчы, аб'ёмы крэдытавання нерухомасці з пачатку года хай і невялікімі тэмпамі, але растуць. Напрыклад, у студзені іх аформілі амаль на 60 мільёнаў рублёў, у лютым – на 71,5, а ў сакавіку – амаль на 95 млн рублёў.

Калі ж паглядзець статыстыку за год (з красавіка 2017 года да красавіка 2018), то бачна, што сума крэдытаў, узятых грамадзянамі на рашэнне кватэрнага пытання, павялічылася на 777,5 мільёна рублёў. А вось крэдыты “на куплю” выраслі на 1 457,5 мільёна рублёў.

Нагадаем, менавіта ў красавіку мінулага года пачаўся актыўны рост аб'ёмаў спажывецкага крэдытавання. У выніку занадта заўзятае жаданне беларусаў вырашаць свае пытанні з дапамогай даўгоў выклікала занепакоенасць у крэдытораў Беларусі. Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця прапанаваў уладам астудзіць попыт на крэдыты, паколькі яны ў сваю чаргу стымулююць попыт на імпарт, што цісне на курс рубля. Затым сваю пазіцыю выказаў і Нацбанк. У выніку з 1 мая крэдыты ў Беларусі выдаюць па новых правілах. Так, для тых, хто прыйшоў у банк за спажывецкім крэдытам, цяпер будуць разлічваць паказчык пазыковай нагрузкі (ППН). Плацяжы па крэдытах не павінны перавышаць 40% ад сярэднямесячнага даходу. Калі ж гаворка ідзе аб выдзяленні крэдыту на нерухомасць, то тут банкі будуць разлічваць яшчэ і паказчык забяспечанасці крэдыту (КЗК). Відавочна, што далёка не ўсе адразу будуць мець дапушчальныя гэтыя паказчыкі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.