Вы тут

Арганізаваць канцэрт? Галоўнае — нестандартны падыход і рызыка!


Колькі вы ведаеце маладых людзей, якія адкрылі свой бізнес па арганізацыі культурных і музычных мерапрыемстваў? Напэўна, няшмат. Мне ўдалося пазнаёміцца з удзельнікамі аднаго з такіх праектаў — «Лэйбл MZ productіon». Каманда займаецца выданнем і прэзентацыяй альбомаў, арганізацыяй канцэртаў, падтрымкай арганізацыі мастацкіх выстаў і нават тэатральных пастановак. Яна супрацоўнічае з многімі айчыннымі ўстановамі і выканаўцамі.


— Ідэя стварэння праекта з'явілася зімой 2012 года, — расказаў арганізатар і кіраўнік Мікалай Заяц. — За пяць гадоў дзейнасці каманда ўжо паспела пасупрацоўнічаць з арганізатарамі больш як 200 мерапрыемстваў у Беларусі і ў блізкім замежжы (Украіне, Расіі, Польшчы), правесці мноства ўласных мерапрыемстваў, прэзентаваць дыскі і альбомы. Напрыклад, у запісе аднаго з уласных CD — «Жалуды», 2013 года — прынялі ўдзел Макс Корж і група «ЛСП», якія выканалі для дыска рэп-кампазіцыі на беларускай мове.

Сёння ў каманду ўваходзіць дзевяць чалавек. Кожны адказвае за ўласны кірунак: прэса, менеджмент, фатаграфія.

Памочнікам арганізатара мерапрыемстваў з нядаўняга часу з'яўляецца Аксана Крупнова, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

— У каманду я трапіла з-за цікавасці да беларускай культуры і музыкі. Хацелася разабрацца, на якім узроўні ў нас цяпер знаходзіцца музычная індустрыя. Мне захацелася атрымаць добры арганізатарскі вопыт, а ў гэтым праекце можна рэалізаваць свой патэнцыял і папрацаваць з цікавымі людзьмі. Для мяне важная атмасфера, і я яе знайшла, — кажа дзяўчына.

Цяпер каманда займаецца падрыхтоўкай да правядзення штогадовага рэп-фестывалю «Уключай біт». Гэта складанае мерапрыемства, якое патрабуе шмат намаганняў у тэхнічнай падрыхтоўцы. Фэст славіцца цікавай праграмай, наяўнасцю адразу дзвюх лакацый (мода і музыка), а таксама дзеліцца на тры часткі: батл-секцыю, беларускамоўную і рускамоўную секцыі. На мерапрыемстве выступіць больш за 15 выканаўцаў. Па выніках фестывалю плануецца зладзіць дабрачынную акцыю разам з беларускімі музыкантамі.

— Акрамя бягучых праектаў, плануем арганізаваць беларускамоўны джаз-фэст. Думаю, будзе цікава. Тым больш, што ў наш час цэняцца нестандартныя і нефармальныя падыходы, — кажа Мікалай. — Таму пры ўвасабленні ў жыццё ўласных ідэй раю прыдумляць нешта новае, цікавае і не забываць, што любая справа — гэта рызыка. Рызыкуйце!

Ірына Лукашык, студэнтка І курса Інстытута журналістыкі БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».