Вы тут

Стартаваў трэці працоўны семестр


Учора на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ урачыста адкрыў трэці працоўны семестр.


Кіраўнікі профільных міністэрстваў, ветэраны руху, ганаровыя госці звярнуліся да студатрадаўцаў з наказам і ўручылі ім працоўныя пуцёўкі для работы ў будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, сэрвісных, экалагічных, медыцынскіх і вытворчых студэнцкіх атрадах. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел больш за тысячу байцоў студэнцкіх атрадаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Сёлета трэці працоўны семестр пройдзе пад эгідай 55-годдзя беларускіх студэнцкіх атрадаў, летапіс якіх пачынаецца з ліпеня 1963 года, калі першыя будаўнічыя атрады з 16 ВНУ краіны (2,5 тысячы чалавек) выехалі на работу ва Уральскую вобласць Казахстана.

Складнікам студатрадаўскага свята стала і рэспубліканская маладзёжная працоўная акцыя «Маладосць. Традыцыі. Будучыня» з удзелам больш чым трохсот байцоў студэнцкіх атрадаў, старт якой быў дадзены на аб'ектах гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Тут моладзь заклала яблыневы сад «Кветкі Вялікай Перамогі» з 55 саджанцаў яблынь сорту «Слава пераможцу!» Таксама былі добраўпарадкаваныя пешаходныя дарожкі па перыметры комплексу, ачышчаны зялёныя зоны ад леташняга лісця, адноўлены траншэі, пабелены супрацьтанкавыя загароды...

У Год малой радзімы ў ходзе працоўнай акцыі «Маладосць. Традыцыі. Будучыня» ў кожным рэгіёне для добраўпарадкавання будзе вызначаны аб'ект маладзёжнай увагі.

Запіс у студэнцкія атрады яшчэ з сакавіка поўным ходам ідзе ў штабах працоўных спраў устаноў адукацыі і тэрытарыяльных штабах студэнцкіх атрадаў па ўсёй краіне. Ахвотных папрацаваць гэтым летам набралася ўжо больш за 20 тысяч. Першыя атрады адправяцца на месца дыслакацыі ў канцы мая. Беларускія студэнты будуць працаваць як у краіне, так і за яе межамі — у Расійскай Федэрацыі і Польшчы. Прапрацоўваецца пытанне накіравання беларускіх студэнцкіх атрадаў у Казахстан і Малдову. Аднак масава студэнты і навучэнцы прыступяць да работы ў складзе студэнцкіх атрадаў па ўсёй краіне і за яе межамі пасля заканчэння летняй сесіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».