Вы тут

Датацыі на пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры павялічаны


Для лагераў з кругласутачным знаходжаннем на 18 дзён яна сёлета вырасла да 185 рублёў, што складае больш за 40 % ад поўнага кошту. Для лагераў з дзённым знаходжаннем гэта сума вызначана ў памеры 76 рублёў, профільнага тыпу — 79 рублёў, спартыўна-аздараўленчага з кругласутачным знаходжаннем на 18 дзён — 205 рублёў, што таксама складае больш за 40 % ад поўнага кошту. Плата бацькоў складзе каля 10 % ад цаны пуцёўкі.


Гэтым летам гасцінна расчыняць свае дзверы 147 стацыянарных дзіцячых лагераў. Адначасова змясціць яны могуць 26 тысяч юных беларусаў. Як адзначыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, адпачынак пачаўся яшчэ падчас вясенніх канікул. За гэты час аздаравіць паспелі 67 тысяч дзяцей, на што было выдаткавана больш за 1,7 мільёна рублёў.

Падрыхтоўка летніх аздараўленчых лагераў да сезона распачата некалькі тыдняў таму. Падчас рэспубліканскага суботніка на гэтых аб'ектах актыўна вяліся работы па добраўпарадкаванні. Частку выручаных сродкаў, якая застанецца ў распараджэнні выканкамаў, таксама накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых лагераў.

Увогуле ж на сёлетнюю аздараўленчую кампанію з бюджэту выдаткавана 42 мільёны рублёў, гэта дазволіць аздаравіць 374 тысячы дзяцей (летась у дзіцячых лагерах пабывала 368 тысяч).

— Мы адышлі ад даведзеных аб'ёмаў аздараўлення, — заўважыў Генадзь Балбатоўскі. — Сёння дзейнічае заяўны прынцып. Таму ўсе тыя, хто мае патрэбу і права на аздараўленне, яго атрымаюць з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Гайда адпачываць!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».