Вы тут

У «Міс Беларусь» можа з'явіцца ўласны гімн


Інтрыга конкурсу вырашыцца на фінальным шоу 4 мая.

Ужо на наступным тыдні будзе названа імя пераможцы Нацыянальнага конкурсу прыгажосці, які праводзіцца ў Беларусі раз на два гады, пачынаючы з 1998-га. На карону прэтэндуюць 30 абаяльных, прывабных, разумных, актыўных і таленавітых дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.


Як расказалі «Звяздзе» на тэлеканале АНТ, які ўжо 10 гадоў выступае адным з арганізатараў конкурсу, у фіналістак шоу вельмі насычаны графік падрыхтоўкі: кожны дзень распісаны з 9 да 22 гадзін. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўрокам харэаграфіі, бо рэжысёры фінальнага шоу вырашылі разнастаіць звыклыя дэфіле харэаграфічнымі пастаноўкамі ў стылістыцы чатырох стыхій — зямлі, агню, паветра і вады. Ужо вядома, што вядучымі «Міс Беларусь» будуць акцёр Дзмітрый Мухін і спявачка Ганна Шаркунова, а ў зале за сцэнай канкурсантак падтрымае акцёр Максім Сокал.

Спецыяльнымі гасцямі фінальнага шоу стануць Уладзімір Праснякоў і Наталля Падольская. Акрамя таго, на сцэне сталічнага Палаца спорту адбудзецца прэм'ера адразу дзвюх песень. Так, спецыяльна для «Міс Беларусь» кампазітар Яўген Алейнік напісаў песню «Беларускія прыгажуні», якую ў кулуарах ужо называюць неафіцыйным гімнам конкурсу. А песня «Хварэем за сваіх» Леаніда Шырына, якую выканае мужчынскі квартэт у складзе Івана Вабішчэвіча, Тэа, Юзары і Аляксандра Патліса, прысвечаная будучым ІІ Еўрапейскім гульням.

«Міс Беларусь — 2018» атрымае не толькі адмысловую карону і права прадставіць нашу краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці, але таксама грашовы прыз у памеры 500 базавых велічынь і пазадарожнік Geely Atlas. Значныя сумы атрымаюць і ўладальніцы тытулаў «Першая віцэ-міс» і «Другая віцэ-міс», падарункі ад партнёраў і спонсараў прадугледжаны і для ўладальніц іншых намінацый. Паўдзельнічаць у выбары адной з іх, «Міс глядацкіх сімпатый», дарэчы, можа кожны ахвотны — галасаванне ўжо ідзе на сайце тэлеканала АНТ.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».