Вы тут

Упершыню прайшоў брыфінг для дыпламатычнага корпуса


25 красавіка ўпершыню прайшоў брыфінг для дыпламатычнага корпуса, прымеркаваны да гадавіны аварыі на ЧАЭС. На ім яшчэ раз успомнілі пра гэту трагедыю ХХ стагоддзя, ліквідатараў і жыхароў тэрыторый, якія пацярпелі ад яе. А таксама пра важнасць узаемадапамогі ўсяго свету.


Чаму менавіта сёлета вырашылі правесці гэты брыфінг, адказаў намеснік міністра замежных спраў Андрэй ДАПКЮНАС: «Мы робім гэта з некалькіх прычын. Па-першае, аб'ём і працягласць увагі Беларусі да трагедыі Чарнобыля вызначаецца не толькі ўвагай міжнароднай супольнасці. Яна вызначаецца перыядам паўраспаду радыеактыўных рэчываў, якія забрудзілі тэрыторыю краіны, якія закранулі і змянілі жыццё мільёнаў людзей. Таму нам з гэтым жыць, нам з гэтым змагацца, нам і ствараць сваю будучыню, у тым ліку пацярпелых раёнаў. Мы ўдзячныя міжнародным установам за дапамогу, якая аказваецца».

Акрамя таго, як адзначыў спадар Дапкюнас, у нас ёсць унікальны вопыт у пераадоленні наступстваў аварыі на АЭС і мы абавязаны ім дзяліцца са светам. Яшчэ адзін фактар, які гаворыць пра тое, што гэта тэма дагэтуль актуальная, — непараўнальная хваля чалавечага водгуку на бяду бліжняга, незвычайнае суперажыванне людзей з розных куткоў планеты, якія тады адчулі беларусы. «Мы адчуваем сваю адказнасць, абавязак пра гэта памятаць, за гэта дзякаваць», — растлумачыў намеснік міністра.

На сёння ў краіне налічваецца 71 907 удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сістэма радыелагічнага кантролю ўключае больш за 800 арганізацый, якія штогод аналізуюць амаль 1,5 млн проб на ўтрыманне цэзію-137. Дакладныя лічбы падаў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Генадзь ЛАСУТА.

У рамкам праектаў міжнароднай дапамогі за перыяд з 1990 года на мінімізацыю наступстваў катастрофы на ЧАЭС у Беларусі прыцягнута больш за $84 млн. І гэта лічба не ўключае гуманітарную дапамогу з боку грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, а таксама сродкі, патрачаныя донарамі на аздараўленне за мяжой дзяцей, якія пражывалі на пацярпелых тэрыторыях. Намеснік міністра запрасіў дыпламатаў зрабіць выезд на поўдзень краіны і бліжэй пазнаёміцца з пацярпелымі тэрыторыі ў Брагінскім, Хойніцкім, Нараўлянскім раёнах, а таксама з Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Праз 32 гады

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.