Вы тут

Помнік ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС адкрыты ў Хойніках


На ім — тры спецыялісты, якія цягнуць кабель, каб падаць электрычнасць у абясточаныя раёны, якія накрыла радыеактыўнае воблака. Сюжэт 1986 года ў бронзе ўвасобіў беларускі скульптар Валерый Кандраценка.


Фота: БЕЛТА

Кампазіцыя знаходзіцца ў гарадскім скверы, дзе два гады таму быў спачатку ўстаноўлены мемарыяльны гранітны камень. Тады прадпрыемства «Гомельэнерга» абвясціла пра збор сродкаў для стварэння скульптуры. На заклік адгукнуліся больш як два дзясяткі арганізацый і прадпрыемстваў галіны. Свой унёсак зрабілі не толькі энергетыкі Беларусі, але і іх расійскія калегі.

— Трагедыя магла б мець куды большыя маштабы, калі б не самаадданая мужнасць усіх тых, хто з гонарам выканаў свой прафесійны і грамадзянскі абавязак, — адзначыў падчас адкрыцця міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык.

Дарэчы, у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы бралі ўдзел каля 2,5 тысячы работнікаў беларускай энергасістэмы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Мужнасць у бронзе

Каментары

Трагедыя магла б мець куды большыя маштабы, калі б не самаадданая мужнасць усіх тых, хто з гонарам выканаў свой прафесійны і грамадзянскі абавязак, — вось такую ахінею кажа міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык. Чаму ахінею? Бо ўсё тое, што ўзрываецца, не падкантрольна пасля ўзрыву ніякаму прафесіяналу. Дый самаадданасць тут пры чым? Кампазіцыя "памятного знака" смеху варта, на мой погляд.
Каштоўнасць гэтага знака нулявая.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.