Вы тут

Ці можна карыстацца лодкай падчас нерасту?


Былі ў сваякоў ва Ушацкім раёне. Сустрэлі знаёмага, той паляўнічы. Ён сказаў, што збіраецца на птушку, для палявання рыхтуе лодку. Але ж зараз дзейнічае веснавая забарона на лоўлю рыбы, падчас якой лодкамі карыстацца забаронена. Ці не так?

Ігар ПАЛЯНСКІ, г. Мінск


Сапраўды, у перыяд нераставай забароны рыбакам і іншым грамадзянам забаронена выкарыстоўваць у рыбалоўных угоддзях маламерныя судны. Аднак для паляўнічых у веснавым сезоне зроблены выключэнні. Як нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, паляўнічыя могуць карыстацца маламернымі суднамі без рухавікоў, толькі для пэўных мэт: устаноўкі і (або) зняцця падсадных качак, профіляў, чучал і пад'ёму здабытай дзічыны. Гэтая норма замацавана як у Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства (падпункт 109.6), так і ў Правілах вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання (пункт 115).

Выкарыстанне паляўнічымі маламерных суднаў у іншых мэтах — для транспарціроўкі да месца палявання або назад, пераправы цераз водныя аб'екты, у якасці скрадка (шляхам абсталявання апошняга непасрэдна на маламерным судне), для дабору падранкаў і іншае — у веснавым сезоне палявання не дапускаецца! Гэта з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжана адказнасць.

Знаходжанне ў маламерным судне паляўнічых з расчахлёнай і (або) зараджанай паляўнічай зброяй з'яўляецца паляваннем з пад'езду, ажыццяўленне якога ў веснавым сезоне палявання забаронена.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Паляўнічы ў лодцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».