Вы тут

У Рэчыцкім раёне з'явіўся лес «Юнацтва»


Лес «Юнацтва» з'явіўся 19 красавіка ў Рэчыцкім раёне. Цімураўцы Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, валанцёры руху «Добрае сэрца» і ўдзельнікі студатрадаўскага руху Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі каля вёскі Аляксандраўка за некалькі гадзін высадзілі 15 тысяч дрэў.


Маладыя людзі будуць сачыць і за тым, як набіраюць сілу высаджаныя імі на плошчы 3 га хвоі і бярозы. Пасадачны матэрыял для дзяцей выдзеліў Рэчыцкі лясгас. Дасведчаныя лесаводы расказалі ім пра прыродны патэнцыял беларускіх лясоў і барацьбу з караедам, якая праводзіцца на Гомельшчыне. Акцыя стала адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да рэспубліканскага Тыдня лесу. Акрамя таго, моладзь рэгіёна прымае актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі — каля вадаёмаў, на вуліцах, у дварах, скверах і парках населеных пунктаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: 15 тысяч дрэў за некалькі гадзін

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.