Вы тут

Некалькі фактаў пра кіно з зомбі


Аматары кіно, якія цярпець не могуць меладрамы і камедыі, часта аддаюць перавагу таму, каб паказытаць сабе нервы фільмамі жахаў ці хорарам. Тое, што для звычайнага чалавека поўная гадасць, для іх — любімы ласунак. Кіно пра жывых мерцвякоў — зомбі — з гэтай жа вобласці, вашай увазе трохі фактаў пра гэтыя фільмы і іх «герояў».


На кінаэкранах зомбі ўпершыню з'явіліся ў 1932 годзе ў амерыканскім фільме жахаў «Белы зомбі», а першы фільм з «класічнымі» зомбі выйшаў у 1968 годзе — «Ноч жывых мерцвякоў» Джорджа Рамэра.

Самым дарагім і касавым фільмам пра зомбі з'яўляецца «Вайна светаў Z». На яго здымкі выдаткавалі 190 млн долараў, у пракаце стужка сабрала больш за 540 млн. А ўсяго на тэму зомбі знята ўжо больш за 500 кінакарцін.

Існуе тры тэорыі, як людзі становяцца зомбі. Паводле першай, яны проста паміраюць і ажываюць у выглядзе зомбі. Па другой, у зомбі людзей ператварае жудасны вірус або радыяцыя. І па трэцяй, калі жывога чалавека кусае зомбі, то хутка ён сам папаўняе шэрагі хадзячых трупаў.

Зомбі можна забіць, толькі пашкодзіўшы яго мозг. Дарэмна страляць або калоць яго ў цела, ногі ці рукі.

Навукоўцы сцвярджаюць, што свет насамрэч можа цалкам апанаваць эпідэмія зомбі-віруса, што з'явіўся ў выніку мутацыі простага грыпу, напрыклад, з вірусам шаленства, і які выклікае схільнасць да канібалізму. Заражаныя, вядома, не будуць бессмяротнымі нябожчыкамі, але пакусаць і інфіцыраваць іншых змогуць.

Джорджа Рамэра нездарма лічаць «бацькам усіх зомбі». Як рэжысёр і сцэнарыст ён зняў больш за 40 фільмаў пра хадзячыя трупы.

У Крымінальным кодэксе Гаіці пад нумарам 249 значыцца артыкул, які забараняе ператвараць людзей у зомбі.

Зомбі на самай справе існуюць — некаторыя паразіты ў свеце жывёл могуць кіраваць целамі сваіх гаспадароў. Так, напрыклад, грыб кардзіцэпс, паразітуючы на мурашах, можа кіраваць іх паводзінамі.

Навукоўцы лічаць, што калі б людзі-зомбі сапраўды існавалі, то былі б вечна галодныя, таму што страцілі частку гіпаталамуса — участка мозга, які адказвае за адчуванне сытасці.

У 2003 годзе была апублікавана кніга «Кіраўніцтва па выжыванні сярод зомбі» амерыканскага пісьменніка Макса Брукса. Кніга з'яўляецца сапраўдным кіраўніцтвам па выжыванні ў выпадку наступлення зомбі-апакаліпсісу.

У ЗША распрацаваны афіцыйны рэгламент дзеянняў на выпадак зомбі-апакаліпсісу. У плане СОNОР 8888 па кроках прапісаны інструкцыі дзеянняў Стратэгічнага камандавання ЗША па абароне мірнага насельніцтва і грамадзянскіх улад ад зомбі, ліквідацыі зомбі-пагрозы і поўнага знішчэння жывых мерцвякоў.

Загаловак у газеце: Зомбі лезуць з экранаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?