Вы тут

У Мінску пройдзе маштабны кірмаш вакансій


Заўтра, 26 красавіка, з 10.00 да 13.00 на базе культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі пройдзе мерапрыемства, актуальнае для ўсіх, хто знаходзіцца ў пошуку працы. Суіскальнікі змогуць выбраць з больш як з трох тысяч вакансій у розных сферах – ад будаўніцтва і прамысловасці да аховы здароўя і гандлю. На кірмашы працоўныя месцы прапануюць каля 100 арганізацый горада.


Акрамя таго, на мерапрыемстве будуць працаваць 11 секцый, дзе падрабязна можна даведацца пра розныя аспекты паспяховага працаўладкавання. Напрыклад, у секцыі «Першы крок да кар'еры» будуць кансультаваць спецыялісты бізнес-інкубатара, а ў секцыі «Ад прафесіі – да кар'еры» можна будзе пагутарыць з псіхолагамі «Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей». Вялікая ўвага будзе нададзена арганізацыі ўласнага бізнесу, больш падрабязна пра гэта можна будзе даведацца ў секцыі «Кансультацыя па арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці», а таксама занятасці моладзі – пра розныя варыянты падпрацоўкі на лета раскажуць у секцыі «Труд Крут!», якую падрыхтаваў БРСМ.

Як распавяла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Таццяна КУДЗЕВІЧ, агульнагарадскія кірмашы вакансій праводзяцца двойчы ў год, яны вельмі запатрабаваныя. Мерапрыемства звычайна наведваюць больш за пяць тысяч алавек, і  каля 1,2 тысяч з іх там жа запісваюцца на субяседаванні. Перавага кірмашоў у тым, што на іх можна пазнаёміцца з працай адразу вялікай колькасці прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама прэзентаваць наймальнікам свае навыкі.

Дар’я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».