Вы тут

Лісты і паштоўкі перыяду Першай сусветнай вайны


Гэты здымак на конкурс даслаў Мацвей ДУБЯГА, вучань 11 «Б» класа СШ № 3 горада Вілейка. «Выпадкова мне ў рукі трапілі лісты і паштоўкі перыяду Першай сусветнай вайны, — піша хлопец. — Яны шмат гадоў захоўваліся ў сям'і віляйчанкі Наталлі Урублеўскай.


На жаль, Наталля Аляксандраўна практычна нічога не памятае пра свайго прадзеда. Але, чытаючы лісты і паштоўкі, якія Лука Маркевіч дасылаў родным, я змог паглядзець на падзеі стагадовай даўнасці вачыма іх сведкі.

Лука Іванавіч практычна мой аднагодак. На момант пачатку службы яму было 18 гадоў, і ў гэтым узросце ён перажыў страшэнныя баі, газавую атаку, смерць таварышаў па службе. Нашаму пакаленню, якое жыве ў мірны час і пра вайну ведае толькі па кніжках, складана ўявіць, што на долю маладога чалавека можа выпасці столькі цяжкасцяў.

Першы з захаваных лістоў датаваны 4 ліпеня 1915 года. З яго відаць, што малады чалавек знаходзіцца на ваенным абучэнні ў даволі цяжкіх умовах. «Вы сами и знаете какая теперъ ученя тяжелая... Ученя начинаецасъ четырох часов утра до 12ти часов ночи» (усе цытаты набраныя з захаваннем арфаграфіі Лукі Іванавіча).

19-гадовы хлопец, атрымаўшы лісты ад родных, у адказ піша: «А як стал читать я ваша письмо так облився слизами и непрочитал».

Наступныя лісты робяцца больш спакойнымі і ўпэўненымі, відаць, як цяжбы службы фарміруюць з юнака мужчыну. Тым не менш ён чакае кожнага ліста ад родных. «Мне сейчас хорошо и всего хватаить покамисъ что толка там плоха что вы мне непишетя писемь или они можа до меня не доходят».

12 лютага 1916 года Лука Маркевіч піша аб тым, што 10 сакавіка яго адпраўляюць на фронт. «Я нахожусь в учебной команде экзаментъ намъ былба десятого Февраля ну как сейчас у насъ баёв нетъ такъ нас оставили до десятага марта ещё учится а потом поедем на пазицию». Гэта апошні ліст...

Наступнай вестачкай ад Лукі былі ўжо паштоўкі. Першая напісана 1 жніўня 1916 года з лагера ваеннапалонных у нямецкім горадзе Саарбрукене.
У адрозненне ад лістоў (паколькі канверты не захаваліся) на паштоўцы можна ўбачыць адрасы атрымальнікаў. Лука Маркевіч піша ў родную вёску Баранцы свайму брату Кірылу ды сястры Дар'і, цётцы Ефрасінні ў Вілейку. У кожнай паштоўцы адчуваецца туга па блізкіх. «1917 год 7 мая здраствуй дорогая сестрица Дарья посылаю я вамъ нижающие почтения и низко кланеюся прошу я васъ шлит якакъ можна черныхъ сухорей и почему вы мне не пишитяписемъ я получил от вас три посылки ещокланеюся тетке Ефросинй затем досвидания прощайте».

Пасля вайны Лука Іванавіч вярнуўся ў родную вёску, стварыў сям'ю і пражыў доўгае жыццё. Але я перакананы, што не вымераць той балючы след, які пакінула ў яго сэрцы страшная вайна».

Шаноўныя чытачы! Конкурс «Фотаздымак з гісторыяй» працягваецца. Мы па-ранейшаму чакаем ад вас цікавых фота з сямейнага альбома. Здымкі (не больш за тры) з невялікай гісторыяй дасылайце з адпаведнай пазнакай на адрас: вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск або іnfо@zvіаzdа.bу. Найлепшага аўтара чакае прыз. Арыгіналы дасланых фотаздымкаў абавязкова вяртаюцца

Загаловак у газеце: Лісты з вайны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».