Вы тут

Прайшло пасяджэнне чацвёртай сесіі шостага склікання Савета Рэспублікі


Пытанні супрацоўніцтва з іншымі краінамі сталі ключавымі на ўчарашнім пасяджэнні чацвёртай сесіі шостага склікання Савета Рэспублікі.

Усяго было разгледжана 14 пытанняў. Знешні гандаль, узаемадзеянне з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, ЕАЭС, эканамічны суд СНД — палова з іх прысвечана ўзаемадзеянню з замежнымі партнёрамі.


— У цэлым на сесіі ў Савеце Рэспублікі вялікая частка пытанняў звязана з міжнароднай дзейнасцю. Гэта не выпадкова, таму што адно з самых сур'ёзных пытанняў, якое мы павінны вырашаць, — сістэмнае і стабільнае гарантаванне эканамічнай бяспекі Беларусі. Паколькі на дзве траціны наша знешняя эканамічная дзейнасць вызначае ВУП, таму значная ўвага гэтым пытанням, — пракаментаваў журналістам парадак дня Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Расказаў член Савета Рэспублікі і пра тэзісы, якія асабліва адзначыў у Пасланні Прэзідэнта.

— Кіраўнік нашай дзяржавы ўжо неаднойчы выказваў свой пункт гледжання на працу з партнёрамі на знешнім контуры. Нам трэба рабіць упор на эканоміку, таму што гэта аснова нашай нацыянальнай бяспекі, — сказаў Сяргей Рахманаў.

Актуальным прыкладам узаемадзеяння на найвышэйшым і парламенцкім узроўнях з'яўляецца супрацоўніцтва з Грузіяй. Актыўна ўключаны ў гэту працу і прыватны бізнес.

— Нядаўна ў Савеце Рэспублікі з паслом Грузіі сустракаўся Міхаіл Мясніковіч. Абмяркоўваліся больш дэтальна пытанні інтэнсіфікацыі нашага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы высокіх тэхналогій, — паведаміў Сяргей Рахманаў.

Сенатар адзначыў, што акрамя традыцыйных кірункаў партнёрства з Грузіяй важна знаходзіць новыя. Напрыклад, лічбавая эканоміка, інфармацыйныя тэхналогіі, навука, адукацыйная сфера.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Прыярытэт — міжнародны вектар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».