Вы тут

Работнікі сістэмы Мінпрыроды прынялі ўдзел у экалагічнай кампаніі


Падчас рэспубліканскага суботніка больш за 2,6 тысячы работнікаў сістэмы Мінпрыроды прынялі ўдзел у экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму».


Фота прэс-службы Мінпрыроды.

Калектыў цэнтральнага апарату Мінпрыроды добраўпарадкаваў пляцоўкі на дзяржаўным прадпрыемстве «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі» ў Мінску, каля будынка міністэрства па вуліцы Калектарнай, у скверы імя К. Цэткін. Яны прывялі да ладу тэрыторыю, высадзілі туі, арганізавалі клумбы, падрэзалі хмызнякі. Удзельнікамі кампаніі сталі таксама і супрацоўнікі ўсіх тэрытарыяльных органаў і падначаленых арганізацый прыродаахоўнага ведамства — усяго добраўпарадкаваннем тэрыторыі падчас суботніка займаліся больш за 2,6 тысячы работнікаў сістэмы Мінпрыроды.

— Пытанням навядзення парадку на зямлі ў Беларусі ўдзяляецца сур'ёзная ўвага на самым высокім узроўні, — адзначыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. — Абвяшчэнне 2018-га Годам малой радзімы вельмі важна і актуальна, бо неабходна забяспечыць парадак ва ўсіх кутках Беларусі — на дарогах, у палях, лугах, лясах, у вялікіх і малых населеных пунктах. Акцыя «Уладкуем малую радзіму», аб'яўленая Мінпрыроды, з'яўляецца адным з мерапрыемстваў рэспубліканскага плана па навядзенні парадку на зямлі. Яе мэта — аб'яднаць у гэтай добрай справе як мага больш жыхароў Беларусі. Хацелася б, каб кожны зрабіў свой унёсак у добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Вераніка КОЛАСАВА

Глабальная экалагічная кампанія «Уладкуем малую радзіму», абвешчаная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прымеркавана да Года малой радзімы і праходзіць у перыяд з красавіка да кастрычніка 2018 года.

Загаловак у газеце: Добрая справа аб'ядноўвае

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.