Вы тут

Расліны, якія нельга вырошчваць побач


Часам дасканалае выкананне тэрмінаў высявання насення, высадкі расады, падкормак, тэмпературнага рэжыму і нормаў паліву не даюць годнага выніку ў выглядзе небывалых ураджаяў.


Ні для кога не сакрэт, што раслінам, гэтаксама як і людзям, уласцівыя ўзаемныя добразычлівасць і антыпатыя: суседства з аднымі культурамі відавочна ідзе ім на карысць, а з іншымі — пагібельна адбіваецца на здароўі і ўраджаі.

Навукоўцы называюць устойлівую «непрыязнасць» жывых арганізмаў (няхай гэта будуць расліны, грыбы або мікраарганізмы) адзін да аднаго алелапатыяй. Тлумачыцца гэтая з'ява тым, што адзін з арганізмаў вылучае пэўныя хімічныя рэчывы, якія затрымліваюць ці цалкам прыгнятаюць развіццё іншага. Напрыклад, на гэтым прынцыпе заснавана дзеянне антыбіётыкаў.

Варта ведаць, якія расліны «на дух не пераносяць» адно аднаго. Пры пасадцы ўлічвайце гэтыя асаблівасці і не рабіце памылак!

Цыбуля і гарох

Разнастайныя віды цыбулі і гароху можна лічыць злоснымі ворагамі. І рэпчатая цыбуля, і цыбуля-парэй, і шніт-цыбуля і нават дэкаратыўныя аліўмы прыгнятаюць рост гароху.

Гэтак жа пагібельна для гароху і суседства з часнаком.

Замест гэтага высадзіце побач з гарохам моркву, рэпу, агуркі, пятрушку або кальрабі.

Бульба і таматы

Прычына непажаданага суседства гэтых культур не мае ніякага дачынення да загадкавай з'явы алелапатыі. Вінавата ва ўсім блізкае сваяцтва гэтых культур. І бульба, і тамат адносяцца да сямейства паслёнавых і, адпаведна, маюць у сямейным «анамнезе» аднолькавыя хваробы, а таксама пакутуюць ад нашэсця адных і тых жа шкоднікаў.

Вырошчванне таматаў і бульбы на суседніх градках вядзе да непажаданага абмену хваробамі.

Гэта ж правіла распаўсюджваецца і на іншых прадстаўнікоў сямейства: перцы і баклажаны таксама нельга саджаць побач з бульбай і таматамі.

Перац і бабовыя

Вельмі не рэкамендуем вырошчваць недалёка адзін ад аднаго перац і бабовыя расліны. Гэтыя культуры нярэдка становяцца ахвярамі антракнозу — грыбковага захворвання, якое праяўляецца ва ўтварэнні чорных плям, язваў на сцябле і лісці раслін і загніванні пладоў.

Антракнозам часта хварэюць гарбузовыя культуры (агуркі, дыні, кабачкі, кавуны), ягадныя кусты (маліна, агрэст, парэчкі), клубніцы. Іх таксама не варта высаджваць побач з перцам, гарохам, фасоляй і бобам.

Морква і кроп

Аграномы да гэтага часу не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць тэорыю пра тое, што кроп запавольвае рост морквы. Міф гэта ці не, але вопыт не аднаго пакалення агароднікаў паказвае, што гэтыя дзве культуры не варта высаджваць па суседстве.

Лічыцца, што рост морквы таксама прыгнятаюць аніс і пятрушка. А вось гарох, шпінат і цыбуля, наадварот, уплываюць на ўраджай караняплода дабратворна.

Капуста і вінаград

Яшчэ адна не растлумачаная навукова тэорыя абвяшчае, што капусныя градкі варта трымаць як мага далей ад вінаграду. Кажуць, што смак ягад апошняга ад гэтага суседства прыкметна пагаршаецца. Улічваючы, што гэтаму садова-агароднаму «павер'ю» больш за 2000 гадоў, да яго ўсё ж такі варта прыслухацца.

Сярод культур, якія ідуць на карысць вінаграду, — ісоп, базілік, пеларгонія, мацярдушка, якія сваім моцным пахам адпужваюць шкоднікаў. Па суседстве з вінаграднікам можна таксама высаджваць гарох, фасолю, канюшыну, ажыну.

Капуста, у сваю чаргу, любіць «кампанію» кропу, мяты, рамонку, размарыну, шалфею, чабару.

Латук і брокалі

Даследаванні паказваюць, што насенне латуку дрэнна ўзыходзіць на градках, дзе раней вырошчвалася капуста брокалі, альбо ў непасрэднай блізкасці ад гэтай гародніны. Рэчывы, якія брокалі вылучае ў глебу ў працэсе жыццядзейнасці, прыгнятаюць расліны латуку.

Гародніна, якая дабратворна ўплывае на рост латуку, — розныя віды цыбулі, агуркі, радыска, клубніцы, аксаміткі, буракі.

Ліставая гарчыца і буракі

Ліставую гарчыцу вельмі непажадана высейваць побач з буракамі. Тое ж самае датычыцца і цеснага суседства з фасоляй вогненна-чырвонай (у народзе — турэцкія бабы). Не менш шкодзіць гарчыцы і «блізкасць» са сланечнікам.

А вось вырошчваць гэтую «злючку» разам з брокалі, цвятной капустай, спаржай і цыбуляй, наадварот, нават рэкамендуецца.

Загаловак у газеце: Не пара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.