19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Увага! Конкурс! Слаўная кампанія: рэANIMAцыя


Рэдакцыя часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі аб’яўляе конкурс біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя (пры ўмове ахопу ўсяго жыццёвага і творчага шляху літаратара).


Патрабаванні: жанр — дакументальна-мастацкі, аб’ём — ад 40 да 80 тысяч знакаў (з прабеламі), форма — свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).

Узрост удзельнікаў конкурсу неабмежаваны.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

  • І — прыём заявак ад удзельнікаў  (23 красавіка — 24 чэрвеня 2018 года, форма заяўкі прыкладаецца);
  • ІІ — прыём тэкстаў (1 мая — 31 кастрычніка 2018 года);
  • ІІІ — праца журы па вызначэнні пераможцаў (1 лістапада — 21 снежня 2018 года).

Заяўкі і творы прымаюцца на адрас vdsd@tut.by.

Пераможцамі конкурсу будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы. Пераможцы атрымаюць дыпломы і грашовае ўзнагароджанне.

Лепшыя творы будуць надрукаваны на старонках часопіса «Маладосць». Плануецца таксама выданне асобнай кнігі лепшых літаратурных біяграфій беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя.

З Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу можна пазнаёміцца тут.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.