Вы тут

У склад кампаніі «Вялікага каменя» увойдзе нямецкая карпарацыя


У склад кіруючай кампаніі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка ўвойдзе нямецкая карпарацыя.


Кампанія Duіsburger Hafen AG можа стаць акцыянерам СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» ў сярэдзіне мая. Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў.

Гаворачы аб тэрмінах уваходжання ў склад кіруючай кампаніі парка «Вялікі камень» нямецкай карпарацыі, ён заявіў, што падпісанне дакументаў і правядзенне транзакцыі па куплі акцый чакаецца ў сярэдзіне мая. «Пасяджэнне Савета акцыянераў адбылося. Гэтая здзелка была ўхвалена яшчэ раз. Лічу, што для парка яна з'яўляецца эпахальнай», — падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. «Мы пазіцыянуем сябе, і так яно ёсць, як сказаў Сі Цзіньпін, што парк — жамчужына «Пояса і шляху». Як бы ні было складана ва ўмовах канкурэнцыі рэалізаваць гэты тэзіс, логіка простая: Урумчы (Сіньцзян-Уйгурская аўтаномная акруга), які пазіцыянуецца як лагістычны хаб на Шаўковым шляху, а канцавы пункт — Дуйсбург», — адзначыў Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, дзве траціны кантэйнерных цягнікоў з Кітая спыняюцца ў Дуйсбургу, а паміж імі — парк «Вялікі камень». Таму лагічна, што і кітайскі, і нямецкі бакі ўдзельнічаюць у праекце. Гэта сведчыць аб тым, што яны будуць зацікаўлены накіроўваць грузы ў парк, лічыць Мікалай Снапкоў.

Загаловак у газеце: Эпахальная падзея для «Вялікага каменя»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.