Вы тут

Адзін чэзлы, другі шэрхлы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • шма́лец — гусіны тлушч;
  • скавы́ш (разм.) — моцны пранізлівы вецер з завываннем;
  • чэ́злы — хваравіты, слабы;
  • шэ́рхлы (разм.) — цвёрды, падсохлы;
  • чупры́на — пасма валасоў, якая спадае на лоб;
  • ра́та (разм.) — адна з частак агульнай платы;
  • як з рэшата — цячы моцным патокам, ліцца (звычайна аб праліўным дажджы) (беларускія сінонімы: як з цэбра, як з луба; рускі адпаведнік: как из ведра);
  • садом і гамора — сумятня, бязладдзе, поўная неразбярыха (беларусы яшчэ скажуць: сыр-бор, шурум-бурум; рускія: вавилонское столпотворение, тихий ужас, полный кошмар).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.