Вы тут

Студэнты БДУ прапануюць зручныя ў выкарыстанні экалагічныя ўгнаенні


Студэнцкі праект БДУ «Экаўгнаенні для ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі і зялёнай эканомікі» стаў абсалютным пераможцам у намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» на Рэспубліканскім маладзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Яго аўтарамі выступілі трэцякурснікі хімічнага факультэта Лізавета Сяргеева-Някрасава і Максім Мацавіла. Таксама ў каманду распрацоўшчыкаў увайшла дзесяцікласніца сталічнай гімназіі № 6 Яна Дрозд.


Ідэя, прапанаваная маладымі даследчыкамі, скіравана на вытворчасць зручных у выкарыстанні экалагічных угнаенняў. Працэс безадходны і заснаваны на прымяненні біяраскладальнай, цалкам растваральнай у вадзе плёнкі, распрацаванай у лабараторыі Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ.

Спецыяльна спакаваныя гранулы мікраўгнаенняў палягчаюць догляд раслін, зніжаюць рызыку няправільнага ўвядзення падкормкі ў глебу і скарачаюць частату паліву за кошт паступовага вызвалення дзейных элементаў і павольнага растварэння плёнкі.

У якасці асноўных кампанентаў угнаення выступаюць адходы буйнатанажных вытворчасцяў. У прыватнасці, лігнін назапашаны ў цяперашні час у адвалах у колькасці больш за тры мільёны тон. Таксама ў склад уваходзіць сумесь мона- і дыгідрафасфату калію. Дадзены састаў фарміруе канкурэнтныя перавагі інавацыі і забяспечвае яе эканамічную даступнасць.

Угнаенні былі пратэсціраваныя ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй. Было здзейснена аграхімічнае культываванне на глебах азімых, яравых збожжавых культур і кукурузы, а таксама на агародніне ў закрытым грунце. Паўсюдна адбылося павелічэнне ўсіх якасных паказчыкаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Зручнае і дружалюбнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.