Вы тут

Астраномы заўважылі буйны астэроід


Які размінуўся з Зямлёй усяго за 21 гадзіну да магчымай сустрэчы.

Як паведамляе партал sрасе.соm, у нядзелю міма Зямлі праляцеў даволі буйны астэроід памерам з футбольнае поле. Самае цікавае ў гэтай навіне тое, што астраномы NАSА, якія працуюць у абсерваторыі ў Арызоне, выявілі гэты астэроід усяго толькі за некалькі гадзін да таго, як ён праляцеў міма нашай планеты, што чарговы раз сведчыць на карысць неабходнасці развіцця нашых сістэм планетарнай бяспекі.


Праз усяго 21 гадзіну з моманту выяўлення астэроід 2018 GЕ3 наблізіўся на вельмі дыскамфортную (прынамсі, з псіхалагічнага пункту гледжання) адлегласць ад нашай планеты. З хуткасцю прыблізна 106 000 кіламетраў за гадзіну касмічная глыба пранеслася на адлегласці, роўнай палове дыстанцыі паміж Зямлёй і Месяцам. Па зямных мерках гэта, вядома, не так уражвае, аднак па касмічных... Напэўна, у момант назірання за ім па спінах астраномаў не раз прабег халадок, асабліва калі ўлічыць памеры гэтага аб'екта. Яны больш паходзяць на памеры вялізнага супермаркета. Па папярэдніх падліках, шырыня яго можа складаць ад 65 да 100 метраў, гэта значыць ён прыкладна ў 3,6 раза большы за аб'ект, што выбухнуў над сібірскай тайгой у 1908 годзе.

Цалкам нескладана ўявіць, якія наступствы нас чакалі б, калі б астэроід гэты «вырашыў» змяніць напрамак і накіравацца проста да Зямлі. Калі б упаў GЕ3 на Зямлю, гэта выклікала б не глабальныя, але рэгіянальныя разбурэнні. Цалкам магчыма, што аб'ект часткова разваліўся б пры ўваходзе ў атмасферу. Тым не менш гэта даволі буйны астэроід. Ён чарговы раз прадэманстраваў, што нават вялікія касмічныя камяні могуць здзіўляць сваім нечаканым з'яўленнем. Складанасць выяўлення астэроідаў у першую чаргу звязана з іх памерамі і нізкім альбеда (адбівальнай асаблівасцю). Акрамя таго, яны рухаюцца вельмі хутка, таму даволі складана іх адсачыць.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Ён праляцеў побач...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?