Вы тут

За тры выхадныя — 199 узгаранняў


Менавіта такую колькасць паведамленняў работнікі МНС атрымалі за мінулыя выхадныя — з 15 па 17 красавіка — аб пажарах у экасістэмах.


Большая частка сігналаў паступіла 15 красавіка — 105. З іх 19 званкоў прыйшлося на Мінскую вобласць. 16 красавіка адбылося 56 пажараў у экасістэмах у 21 раёне краіны. Большая частка ўзгаранняў прыпала на Смалявіцкі і Барысаўскі раёны — 10 і 9 надзвычайных здарэнняў адпаведна. У аўторак, 17 красавіка, такіх выпадкаў было 38. Прыродныя пажары былі зарэгістраваны ў 17 раёнах краіны. У Вілейскім і Смалявіцкім раёнах адбылося па 5 узгаранняў, у Мсціслаўскім — 4.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?