Вы тут

«Звязда» ўручыла прызы падпісчыкам


«Пера-зіма-валі!»

Па складах і з клічнікам, бо... нарэшце, бо даўно ўжо зачакаліся цяпла: у зямельку і вельмі настойліва просяцца насенне радыскі, морквы, расада агуркоў і памідораў, прарослая бульбачка... А таму самы час хоць некага з агароднікаў ды «ўзброіць» новым і, вядома ж, не лішнім рыштункам: тымі ж наборамі падручных інструментаў (звычнымі граблямі, матыкамі...) альбо і сапраўдным міні-культыватарам.

Менавіта гэтыя прызы падрыхтавала «Звязда» на чарговы розыгрыш, які адбыўся ўчора ў сценах рэдакцыі.

Па даўняй і добрай традыцыі лёс прызоў для падпісчыкаў на першае паўгоддзе і другі квартал бягучага года вырашалі госці. Гэтым разам імі сталі таваразнавец РУП «Белсаюздрук» Аляксандра Паўлаўна Прыбытка, а таксама адданыя чытачкі «Звязды» Ганна Іванаўна Аляхновіч і Нэлі Іванаўна Старосценка (на здымку). Яны ж мелі магчымасць пераканацца, што ўсе дасланыя ў рэдакцыю карткі зарэгістраваны, размеркаваны па абласцях (горад Мінск — асобна), а галоўнае — што ўсе яны, так бы мовіць, «прайшлі» праз чароўны звяздоўскі капялюш. Менавіта з яго нашы госці па чарзе выцягвалі шчаслівыя. Такім чынам,

Наборы садовага інструменту «No Brand» выйгралі:

  • Лілія Анатолеўна Віннік, г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці;
  • Лідзія Васілеўна Драба, аг. Чапукі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці;
  • Міхаіл Васілевіч Жагло, аг. Стадолічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;
  • Галіна Уладзіміраўна Пятроўская, в. Ардашы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Святлана Мікалаеўна Герасімчук, в. Даколь Глускага раёна Магілёўскай вобласці;
  • Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч, в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці;
  • Георгій Георгіевіч Каралёнак, г. Мінск.

Суперпрыз — міні-культыватар «Daewoo Power» выйграла:

Валянціна Фёдараўна Кузняцова з г. Крупкі Мінскай вобласці.

Віншуем шчасліўчыкаў! Тым жа, каму і на гэты раз удача не ўсміхнулася, скажам: вы не выйгралі, але ж нічога і не страцілі, апроч, можа, канверта ды... надзеі. Але ж яна, як той казаў, не памірае: не за гарамі чарговая падпісная кампанія, чарговая звяздоўская рэкламная гульня, у якой — што цалкам магчыма — пашчасціць іменна вам! Ну чаму б і не?


Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Звязда» — руплівым гаспадарам!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

Рэкламная гульня «Звязда» — руплівым гаспадарам!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 27.02.2018 г. (пасведчанне № 3211) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 2 сакавіка па 30 чэрвеня 2018 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на другі квартал або першае паўгоддзе 2018 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 192 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў
8 (017) 263 66 73.

Фо­та Кан­стан­ці­на ДРО­БА­ВА

Загаловак у газеце: Руплівым гаспадарам... ад любімай газеты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?