Вы тут

Стартавала глабальная кампанія «Уладкуем малую радзіму»


У мінулую суботу стартавала глабальная кампанія «Уладкуем малую радзіму», арганізаваная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая была распачата ў Мінску ў Парку камянёў. Акцыі пад эгідай маштабнай кампаніі будуць праходзіць па кастрычнік 2018 года.


Кожны жыхар нашай краіны можа зрабіць унёсак у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы — раёна, двара, бліжняга парку або сквера, вадаёма ці ракі, тым самым захоўваючы прыгажосць свайго кутка. Якім чынам? Гэта могуць быць пасадка дрэў або кустоў, упарадкаванне дзіцячай пляцоўкі, фарбаванне агароджы і лавак, прыборка смецця і многае іншае.

Парк камянёў для старту кампаніі быў абраны невыпадкова. Контуры Беларусі там выкладзеныя валунамі, што дало сімвалічную магчымасць удзелу ў акцыі ўраджэнцаў розных абласцей.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык:

— 2018 год у нашай краіне абвешчаны Годам малой радзімы. Упэўнены, што гэтая думка ўспрынята жыхарамі нашай краіны з адабрэннем. І, нягледзячы на тое, што наша Радзіма светлая і чыстая, усё яшчэ ёсць дзе прыкласці намаганні.

Галоўная задача сённяшняй акцыі — прыцягнуць як мага больш людзей да навядзення парадку на зямлі. Кампанія будзе праводзіцца на працягу года, з перадачай эстафеты ў іншыя вобласці, раёны, гарады, таксама будзем арганізоўваць розныя мерапрыемствы.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна дадала:

— У 2015 годзе кіраўнік дзяржавы на саміце ААН далучыўся ад імя нашай краіны да дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Мы выдатна разумеем, што павінен быць парадак на планеце, а гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі будзе парадак у кожным доме.

Кампанію падтрымалі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў, кіраўніцтва Мінгарвыканкама, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, знакамітыя спартсмены (чэмпіён Еўропы па плаванні, шматразовы чэмпіён Беларусі, майстар спорту міжнароднага класа Яўген Цуркін, плыўчыха, уладальніца шматлікіх узнагарод свету і Еўропы Аляксандра Герасіменя), дзеячы культуры і мастацтваў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Вольга ПРАЛЮК. Фота аўтара

Загаловак у газеце: Экалагічная эстафета

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».