Вы тут

Як адзначаюць Радаўніцу ў выселенай вёсцы Варацец


Вёска Варацец знаходзіцца ў Хойніцкай 30-кіламетровай зоне адсялення. З восені 1986 года ў гэтым населеным пункце забаронена пражываць. Прычынай гэтаму паслужыла Чарнобыльская аварыя. Толькі адзін раз на год – на Радаўніцу – былых жыхароў і іх нашчадкаў пускаюць пабачыцца з малой радзімай. Вяскоўцаў перасялілі ў асноўным у Рэчыцкі,  Хойніцкі і Нараўлянскі (у чыстыя зоны) раёны. Але на працягу трыццаці двух гадоў пасля аварыі многія варацейцы памянялі новую прапіску і жывуць амаль па ўсіх кутках краіны.


На варацецкіх могілках давялося сустрэць жыхароў буйных гарадоў: Мінска, Гомеля, Магілёва, Барысава і Мазыра. А таксама жыхароў вёсак Вялікі Бор Хойніцкага раёна, вёскі Камсамолец і Левашы Рэчыцкага раёна, Капаткевічаў Петрыкаўскага раёна. Яны прыбіралі магілы спачылых, фарбавалі агароджы, абвязвалі крыжы ручнікамі і стужкамі, клалі, па-традыцыі, яйкі і ласункі. А потым даставалі абрусы, засцілалі імі не толькі сталы але і зямлю. І паміналі свае радаводы – Курыленкаў, Міхаленкаў, Герасіменкаў, Данчанкаў. Але ўсё-ткі найбольшая частка жыхароў Варатца насіла прозвішча Кот.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Хойніцкі раён

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.