Вы тут

Перапёлка плача ў жыце


Паэту Анатолю Грачанікаву сёлета споўнілася б 80 гадоў. Ён пражыў кароткае творчае і грамадскае жыццё і ў росквіце свайго паэтычнага таленту заўчасна пайшоў ад нас у 52 гады. Можна толькі ўявіць сабе, колькі яшчэ цудоўных вершаў ён мог бы напісаць...


Анатоль Грачанікаў (08.09.1938 — 07.03.1991) — выдатны беларускі паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У розныя гады працаваў галоўным рэдактарам часопісаў «Вясёлка», «Бярозка», «Маладосць». Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў, у тым ліку «Магістраль», «Круглая плошча», «Грыбная пара», «Калі далёка ты...», «Палессе», «Верасень», «Я вас люблю», «Выбранае».

Слова лечыць і калечыць.

Ёсць адно між розных слоў,

Што ў жыцці нас чалавечыць:

Слова светлае — любоў.

 

...Перапёлка плача ў жыце.

У траве гудуць чмялі.

He гнявіце, а любіце

Ўсё жывое на зямлі.

 

Свет зачэзне і панікне

У адчаі без надзей,

Як яно раптоўна знікне

На зямлі сярод людзей.

 

Каб часінай непазбежнай,

Дзе жыцця круты абрыў,

Адказаць было не грэшна:

Што любіў? Каго любіў?

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.