Вы тут

МТС запрашае прыняць удзел у міжнароднай акцыі «Татальная дыктоўка»


Татальная дыктоўка — штогадовая міжнародная акцыя па праверцы пісьменнасці для ўсіх жадаючых, незалежна ад узросту, нацыянальнасці, узроўню адукацыі і сацыяльнага статусу. Задача — паказаць, што быць пісьменным — важна для кожнага.


Дыктоўка пройдзе 14 красавіка. Адной з пляцовак для правядзення міжнароднай акцыі ў Мінску стане сямейная зала МТС “Нагода стаць бліжэй” у Нацыянальнай бібліятэцы. Тут дыктоўку можна будзе напісаць за адной партай з блізкімі: мамай і татам, бабуляй і дзядулем. А пакуль дарослыя будуць пісаць тэкст, дзеці 3-9 гадоў змогуць пабываць на экскурсіі ў музеі навукі "Элемента". З імі  будуць працаваць аніматары. Для ўдзельнікаў акцыі экскурсія бясплатная.

Усяго ў гэтым годзе акцыя пройдзе ў 75 краінах свету і ахопіць тысячу гарадоў. Мінск ужо ў трэці раз прыме ўдзел у штогадовай акцыі пра праверцы пісьменнасці (летась да яе далучыліся 540 чалавек). У сталіцы напісаць дыктоўку можна будзе на чатырох пляцоўках: у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Навуковай бібліятэцы БНТУ, Расійскім цэнтры навукі і культуры і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Акрамя Мінску пляцоўкі адкрыюцца ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў Бабруйску, Мазыры, Полацку і ​​Рэчыцы. Пачатак акцыі — 14:00, для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Тэкст пісьменніцы Гузель Яхінай, напісаны спецыяльна для дыктоўкі, у Мінску прачытаюць тэлевядучая і актрыса Святлана Бароўская, тэлевядучыя Алег Лепешанкоў і Кацярына Цішкевіч. Работы ўдзельнікаў акцыі правераць прафесійныя філолагі. Сваю адзнаку можна будзе даведацца на сайце праекта ў асабістым кабінеце праз некалькі дзён. Самых пісьменных удзельнікаў ініцыятывы чакаюць дыпломы і сувеніры ад МТС.

А галоўнай пляцоўкай татальны дыктоўкі ў Расіі стане Далёкаўсходні федэральны універсітэт, дзе дыктоўку прачытае аўтар тэксту Гузель Яхіна. Далучыцца да дыктоўка анлайн можна будзе на сайце праекта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.