Вы тут

Магчымы першыя навальніцы


На выхадных у нашай краіне зноў пацяплее, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу паўднёва-заходнія раёны краіны апынуцца пад уплывам атмасфернага фронту. Уначы ў некаторых раёнах Брэсцкай вобласці, а ўдзень пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, па паўночным усходзе нуль — мінус 2 градусы. Днём будзе ад плюс 13 да плюс 19 градусаў, па поўдні — да 20—22 цяпла.

У нядзелю ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём толькі ў некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 цяпла, удзень будзе плюс 14—20 градусаў, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да плюс 21—23 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак надвор'ем будзе кіраваць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы. У некаторых раёнах не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла, удзень чакаецца ад плюс 15 да 22 градусаў, а ў паўднёва-заходніх раёнах прыгрэе да 23—24 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.