Вы тут

Колькасць населеных пунктаў з пошукам «да дома» вырасла ў 57 разоў


Маштабнае абнаўленне карты было зроблена кампаніяй NАVІTЕL у супрацоўніцтве з навукова-вытворчым дзяржаўным унітарным прадпрыемствам «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» (НКА), якое ўваходзіць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі. Інфармацыя пра тое, што для ўладальнікаў аўтанавігатараў гэтай кампаніі, а таксама карыстальнікаў праграмы «Навітэл Навігатар для смартфонаў і планшэтаў» стала даступная новая карта рэлізу Q1 2018, размешчана на сайце кампаніі.


«Зручнасць работы з аўтанавігатарам напрамую звязана з якасцю картаграфічнага матэрыялу. Нам важна, каб карыстальнікам былі даступныя самыя актуальныя даныя, якім яны могуць давяраць, а гэта залежыць ад ступені напаўнення навігацыйна-значнай інфармацыяй, — адзначыў кіраўнік групы кампаній NАVІTЕL Аляксандр Казакоў. — Дзякуючы Нацыянальнаму кадастраваму агенцтву мы змаглі стварыць па-сапраўднаму ўнікальную па дэталізацыі навігацыйную карту для нашых карыстальнікаў».

У рэлізе падкрэслена, што шматгадовае супрацоўніцтва дазволіла інтэграваць у навігацыйную карту кампаніі поўны рэестр будынкаў, транспартна-дарожныя сеткі і ўсю навігацыйна-значную інфармацыю. Поўная дэталізацыя абноўленай карты дае магчымасць карыстальніку атрымаць найбольш актуальную інфармацыю па ўсіх зарэгістраваных будынках, уключаючы новабудоўлі.

Была актуалізавана адрасная база гарадоў і паселішчаў, садовых таварыстваў і аграгарадкоў, што значна пашырыла аб'ём картаграфічных даных. Колькасць населеных пунктаў з пошукам «да дома» вырасла ў 57 разоў, а агульная колькасць адрасоў на карце перавысіла 2 мільёны. Да карты таксама далучаныя 3D-мадэлі значных аб'ектаў: славутасцяў, вакзалаў, цэркваў і стадыёнаў.

«Гэта сапраўды маштабнае абнаўленне навігацыйнай карты з выкарыстаннем адраснай інфармацыі, якая змяшчаецца ў адрасным рэестры нашай краіны, і адначасова пацвярджэнне таго, што сёння ў Беларусі ствараецца і развіваецца адна з найлепшых у свеце дзяржаўных аўтаматызаваных інфармацыйных адрасных сістэм, на аснове якой могуць не толькі інтэгравацца іншыя дзяржаўныя інфармацыйныя сістэмы, але і павышацца якасць кіравання тэрыторыямі і аказвацца паслугі па выкананні адміністрацыйных працэдур», — сказаў генеральны дырэктар НКА Дзяржкаммаёмасці Андрэй Філіпенка.

Падрабязная інфармацыя аб карце Беларусі Q1 2018 змяшчае: 284 747 км дарожнага графа; 27 410 населеных пунктаў, нанесеных на карту; 25 159 гарадоў і населеных пунктаў з адрасным пошукам; 2 062 936 унікальных адрасоў; 67 101 РОІ і 17 аб'ектаў у трохмерным малюнку.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Глабальнае абнаўленне навігацыйнай карты краіны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.