Вы тут

Па сля­дах ад­на­го зва­ро­ту


На электронную пошту рэдакцыі прыйшоў ліст ад жыхара вёскі Дзявяткі Кобрынскага раёна Аляксандра Краўчука. Заяўнік піша, што ён інвалід другой групы, без нагі, а дарогі да яго дома няма. Даехаць, асабліва вясной і восенню, цяжка. Шматлікія звароты ў розныя інстанцыі нічога не далі.


Сітуацыю праясніў старшыня Залескага сельскага Савета Валерый ІВАНЮК. Кіраўнік сельвыканкама расказаў наступнае:

— Грамадзянін Краўчук мае дом у вёсцы Быстрыца. У названым населеным пункце ёсць і дарога, і ўсе неабходныя камунікацыі. Аляксандр Андрэевіч таксама скарыстаў сваё права спадчынніка і аднавіў дом на хутары вёскі Дзявяткі, узвёў там лазню, выкарыстоўвае дом як аграсядзібу, прымае гасцей. Да будынка вядзе палявая дарога, якую ніхто ніколі не планаваў рабіць гравійнай. А грамадзянін Краўчук піша ў розныя інстанцыі, і гэта яго права. Вось толькі на гэтым тыдні ў сельскі Савет зноў паступілі запыты па трох яго лістах, — падсумаваў старшыня сельвыканкама.

Можна зразумець жаданне аўтара допісу. Кожнаму хацелася б, каб да дома, нават калі ён у самай аддаленай вёсачцы альбо на хутары, была пракладзена дарога, лепш, вядома, асфальтаваная. Але на гэта трэба аграмадныя сродкі, якія бюджэт пакуль не ў стане выдаткаваць. Не так даўно мы пісалі пра тры кіламетры дарогі, якія чакаюць 200 жыхароў вёскі Гарадзечна Пружанскага раёна, дзе ёсць ферма, дзіцячы садок, царква, іншыя грамадскія аб'екты. Але і на гэты год, і на наступны кавалак дарогі ім не абяцаюць. Што ўжо казаць пра дарогу, якую чакае адзін чалавек.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Дарагія зараз дарогі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.