На возеры ў Жыткавіцкім раёне работнікі Любанскай міжрайінспекцыі затрымалі траіх жыхароў суседняга Салігорскага раёна, якія лавілі шчупакоў пад'ёмнікам («павуком»).
Парушальнікі «рыбачылі» каля помпавай станцыі, дзе рыба ідзе на свежую ваду. Незаконны ўлоў — 91 асобіна шчупака вагой 65 кілаграмаў — абыдзецца ім у 20 тысяч рублёў. Распачата крымінальная справа, паведамілі ў Дзяржінспекцыі.
60 асобін шчупака вылавіў двума кошыкамі з металічнай сеткі жыхар вёскі Дубінка Гродзенскага раёна. Мужчына браканьернічаў забароненымі прыладамі на рацэ Яжовіца, там яго і затрымалі дзяржінспектары. Вага незаконнага ўлову — амаль 20 кілаграмаў, прычыненая прыродзе шкода ацэньваецца ў 13 230 рублёў.
З 43-метровай сеткай выйшлі на ваду двое жыхароў вёскі Чухава Пінскага раёна. На вадасховішчы Пагост яны вылавілі 14 шчупакоў вагой сем кілаграмаў і пяць асобін рыбы іншых відаў. Гэтага было дастаткова, каб шкода перавысіла 100 базавых велічынь, бо падчас нерасту яна вылічаецца ў трайным памеры. Мужчыны ўжо пакрылі 3,5 тысячы рублёў за незаконна здабытую рыбу, тым не менш іх могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.