Вы тут

У выніку ДТЗ у Пскоўскай вобласці пацярпелі шэсць беларусаў


Па інфармацыі прэс-службы рэгіянальнага ўпраўлення МУС па вобласці, каля пяці гадзін раніцы на 258-м кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург — Невель у Струга-Красненскім раёне адбылася аварыя, у выніку якой шэсць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.


Мяркуецца, што кіроўца трактара «Вольва» пры развароце не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру, з прычыны чаго адбылося сутыкненне з аўтамашынай «Мерседэс».

У мікрааўтобусе знаходзіліся дзевяць грамадзян Беларусі. Па апошняй інфармацыі, тры чалавекі шпіталізаваны з пераломамі і іншымі траўмамі, тры — з ударамі і рванымі ранамі — праходзяць лячэнне амбулаторна.

Загаловак у газеце: Суайчыннікі трапілі ў аварыю

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.