Вы тут

Тры рэцэпты смачных страваў для ўсёй сям'і


Салата з буракоў

Спатрэбіцца: адна вялікая морква, адзін вялікі або два невялікія буракі, алей, цыбуля рэпчатая і два кіслыя яблыкі. Спецыі дадаюцца на свой смак.

Буракі наразаем саломкай або дробнымі кубікамі, яблыкі і моркву надзіраем на буйной тарцы, цыбулю наразаем любым зручным спосабам, галоўнае — невялікімі скрылёчкамі.

У разагрэтую патэльню наліваем алей і смажым спачатку цыбулю, затым дадаём да яе моркву ды буракі і солім, трохі перчым. Смажым практычна да гатоўнасці і ў канцы дадаём надзёртыя яблыкі. Смажым яшчэ пару хвілін і здымаем патэльню з агню.

Можна падаваць цёплай ці халоднай.


«Кураняты»

Спатрэбіцца: яйкі вараныя — 3 шт., маянэз — 1 ст. л., соль і спецыі — на смак, перац-гарошак — 8 шт., маленькі кавалачак морквы, зяленіва.

Яйкі разрэжце напалам, праразаючы край зубчыкамі так, каб верхняя частка была крыху меншая за ніжнюю. Гэта вельмі зручна рабіць кончыкам тонкага нажа. Жаўток выміце, змяшайце з маянэзам, соллю і спецыямі. Атрыманай жаўтковай масай напоўніце ніжнія палавінкі бялку. З гарошын перцу зрабіце вочкі, а з варанай морквы — дзюбы. Накрыйце зверху «капялюшыкамі» і ўпрыгожце галінкамі пятрушкі.


Язык пад грыбным соусам

Спатрэбіцца: ялавічны язык — 1 шт., шампіньёны — 300 г, вяршкі (лепш 20 % тлустасці) — 250 г, цыбуля — 1 шт., зяленіва на смак, алей для смажання, соль і перац на смак.

Язык трэба адварыць поўнасцю, астудзіць і нарэзаць лустачкамі прыкладна ў адзін сантыметр таўшчынёй. Кроп і пятрушку насекчы дробна. Цыбулю парэзаць дробнымі кавалачкамі, шампіньёны гэтак жа. На патэльню наліць алей і абсмажыць спачатку цыбулю напалову, дадаць да яе грыбы, паперчыць і пасаліць і смажыць разам, пакуль не будзе гатова. Пасля дадаць вяршкі і патушыць хвілін пяць.

На талерку прыгожа выкласці нарэзаны язык і заліць грыбной падліўкай. Зверху пасыпаць пасечаным зяленівам.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.