Вы тут

Браты скралі і прадалі трактар?


У Ленінскае РУУС г. Мінска паступіла паведамленне ад супрацоўнікаў ТАА «Радыёэлектронная Кампанія» аб крадзяжы трактара «Амкадор 702», які належыць арганізацыі. Буйнагабарытны транспартны сродак быў прыпаркаваны на тэрыторыі аўтобуснага парка № 2 па вуліцы Сямёнава.


Фота: farpost.ru

У ходзе разбору было ўстаноўлена, што ў снежні 2017 года на гэтай тэхніцы падпрацоўваў 34-гадовы жыхар Заводскага раёна сталіцы, які мае дачыненне да здзяйснення крадзяжу. Супрацьпраўнае дзеянне зламыснік ажыццявіў не адзін, а са сваім стрыечным братам. 36-гадовы сваяк неаднаразова трапляў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі за здзяйсненне аналагічных злачынстваў і ў лістападзе 2017 года вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Ён і прапанаваў брату прадаць трактар і знайшоў пакупніка. Тэхніку зламыснікі рэалізавалі за 7,5 тысячы долараў, паведамілі ў Ленінскім РУУС сталіцы. Падазроным можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.