Вы тут

Ці даступная адукацыя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі?


Гэтае і многія іншыя пытанні закрануць удзельнікі семінара «Адукацыя vs межы», які пройдзе 15 красавіка ў культурным інкубатары Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16).


Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца абітурыенты з інваліднасцю, іх бацькі, сябры, а таксама ўсе, хто неабыякавы да пытанняў інклюзіўнай адукацыі.

Падчас семінара будуць абмяркоўвацца пытанні:

  • Што такое інклюзія і чаму яна важная для ўсіх?
  • Ці даступная адукацыя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі?
  • У чым актуальнасць сацыякультурнага актывізму людзей з інваліднасцю?
  • Як пазбегчы сегрэгацыі і актыўна ўключыцца ў жыццё твайго горада, мацярыка, планеты?
  • Чаму адукацыя дазваляе пашырыць не толькі інтэлектуальныя, але і фізічныя межы грамадства?

Акрамя таго, праграма ўключае прэзентацыю дыстанцыйных і змешаных праграм бакалаўрыята і магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прэзентацыю дыстанцыйных курсаў цэнтра падрыхтоўкі да вышэйшай адукацыі «Прапілеі» і сустрэчу са студэнтамі.

Сярод запрошаных экспертаў — Аляксандр Аўдзевіч (РАІК), Сяргей Драздоўскі («Офіс па правах людзей з інваліднасцю»), Аляксандр Ергулевіч («Даступны тэатр»), Анастасія Жырмонт (БелАДДІіМІ), Мінская ўрбаністычная платформа.

Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя.

Пачатак у 12:00.

Ганна БАГІНО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».