Вы тут

Брэсцкая вобласць спыніла ацяпленне жылфонду


У панядзелак Брэсцкая вобласць спыніла ацяпленне жылфонду ў апошніх трох сваіх гарадах. Гродзенскі рэгіён з учарашняга дня толькі пачаў перакрываць цеплаэнергію ў жыллі, а ў Гомельскай і Мінскай абласцях на 9 красавіка было адключана па адным раёне. Віцебская і Магілёўская вобласці пакуль не агучылі свае рашэнні па спыненні ацяплення жылфонду.


Тэрміны заканчэння ацяпляльнага сезона былі ўзгоднены ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі яшчэ 5 красавіка. У гэты ж дзень пачалі адключаць батарэі ў адміністрацыйных і грамадскіх будынках, а цёплае надвор'е вымусіла пачаць рабіць тое ж самае і ў жыллі.

— Адключаць цяпло пачалі, паколькі ў шэрагу раёнаў краіны з 4 красавіка ўсталявалася сярэдняя тэмпература звыш васьмі градусаў і далейшы прагноз таксама добры, — расказала Святлана ЦІМОШКІНА, намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства ЖКГ. — Каб не выкарыстоўваць паліўна-энергетычныя рэсурсы нерацыянальна, сістэмы цеплазабеспячэння ў кацельных былі пераведзены ў рэжым прапальвання з наступным адключэннем.

Калі тэмпература будзе паніжацца, кожны з органаў мясцовага кіравання сам прыме рашэнне аб мэтазгоднасці падключэння цепланосьбітаў без дадатковага ўзгаднення з Мінжылкамгасам, паведамілі ў міністэрстве. Нягледзячы на пахаладанне, якое прагназуюць на канец гэтага тыдня, жыхары пакуль радуюцца адключэнню ацяплення, бо ў некаторых сталічных кватэрах тэмпература даходзіла да 27—28 градусаў пры адчыненых вокнах.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Батарэі «замярзаюць»...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».