Вы тут

Нацбанк зацвердзіў новыя правілы выдачы крэдытаў


У Беларусі змяняюцца правілы выдачы крэдытаў. З 1 мая банкі будуць па-новаму разлічваць крэдытаздольнасць кліентаў. Нацбанк растлумачыў некаторыя нюансы інструкцыі аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання.


Дакументам ўводзяцца паказчыкі пазыковай нагрузкі. Іх будзе два - ПЗК і ПДН. Прымяняць іх пачнуць з 1 мая гэтага года. На падставе гэтых паказчыкаў банкі будуць вырашаць, выдаваць крэдыт кліенту ці не.

ПЗК - гэта суадносіны сумы крэдыту з коштам аб'екта нерухомасці, які прымаецца ў заклад у якасці забеспячэння, і (або) iншага забеспячэння ў адпаведнасці з дамовай. Яго будуць разлічваць для крэдытаў на нерухомасць.

ПДН - суадносіны памеру штомесячнага плацяжу па аперацыях крэдытнага характару з сярэднемесячным прыбыткам крэдытаатрымальніка. Гэты паказчык будуць разлічваць для спажывецкіх крэдытаў (у тым ліку і крэдытаў на аўтамабілі).

- Названыя паказчыкі будуць разлічвацца на стадыі прыняцця рашэння аб прадастаўленні крэдыту да заключэння крэдытнага дагавора, а таксама да заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору, на падставе якога павялічваецца памер грашовых абавязацельстваў крэдытаатрымальнікаў - фізічных асоб, - адзначаюць у Нацбанку.

Якім чынам лічыць паказчыкі пазыковай нагрузкі, кожны банк сам прапіша ў сваіх дакументах. Аднак у інструкцыі ўстаноўлены межы, у выпадку перавышэння якіх банк не будзе выдаваць крэдыт.

Так, плацёж па крэдыце не павінен перавышаць 40 працэнтаў ад сярэднямесячнага даходу крэдытаатрымальніка (ПДН). А сума крэдыту не можа быць больш як 90 працэнтаў кошту залогу (ПЗК).

Пры гэтым, калі на выплату крэдыту будзе ісці больш як 40 працэнтаў ад прыбытку, а памер доўгу складае ад 90 да 100 працэнтаў ад кошту залогу, запазычанасць па такіх крэдытах павінна складаць не больш як 10 працэнтаў ад агульнай сумы запазычанасці адпаведна па крэдытах на фінансаванне нерухомасці і крэдытах на спажывецкія патрэбы.

Акрамя таго, прадугледжана, што «запазычанасць па крэдытах, прадастаўленне або вяртанне (пагашэнне) якіх, у тым ліку выплата часткі працэнтаў, ажыццяўляецца з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі, у разлік не бярэцца». То-бок ільготныя крэдыты не перашкодзяць беларусам афармляць крэдыты на агульных падставах.

Інструкцыя таксама змяшчае пералік расходаў крэдытадаўцы, звязаных з прадастаўленнем і вяртаннем (пагашэннем) крэдыту, вядомых на момант заключэння крэдытнага дагавора, з улікам якіх вызначаецца памер працэнтаў за карыстанне крэдытам. І, адпаведна, пералік расходаў, якія могуць не ўключацца ў працэнтную стаўку.

З красавіка мінулага года беларусы актыўна нарошчваюць аб'ём крэдытаў. На 1 сакавіка іх сума перавысіла 9,2 мільярда рублёў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам.

TUT.BY

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.